Настаўніцкая газета – БНТУ в СМИ

Унікальны форум
14

Інжынерная адукацыя — аснова тэхналагічнага суверэнітэту.

Пад такім слоганам у БНТУ праходзіць XIV Форум УВА інжынерна–тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Бахановіч адзначыў, што Канцэпцыя развіцця інжынернай адукацыі, якая нядаўна прынята ўрадам на бліжэйшыя 10 гадоў, праграма стварэння цэнтраў кампетэнцый і іншая работа, якая сёння выконваецца ў Міністэрстве адукацыі разам з УВА, вядучымі прадпрыемствамі і заказчыкамі кадраў, дае свае вынікі.

— З будучымі спецыялістамі прафарыентацыйную работу трэба пачынаць з ранняга ўзросту. Мы бачым, як эфектыўна запрацавалі нашы інжынерныя класы. Сёлета яны выпусцілі 2,5 тысячы юнакоў і дзяўчат, а з іх больш як 70% паступілі ва УВА на інжынерныя спецыяльнасці. Так мы далучаем нашу моладзь да інжынерна–тэхнічнай адукацыі. У гэтым плане дадзены форум — пляцоўка, дзе сустракаюцца спецыялісты і абмяркоўваюць цэлы шэраг пытанняў: падрыхтоўка кадраў, навуковыя даследаванні, інавацыйная дзейнасць, маладзёжнае інавацыйнае прадпрымальніцтва. Спачатку трэба прыцягнуць маладога чалавека і ў інжынерна–тэхнічную адукацыю, і ў навуку, а затым аказаць яму дапамогу ў тым, каб яго ідэя праз бізнес–інкубатары, стартап–праекты, праграмы настаўніцтва ўжо сталых навукоўцаў і педагогаў была рэалізавана перш–наперш як вопытны ўзор, а пасля і на вытворчасці, і працавала на эканоміку краіны, — сказаў Аляксандр Генадзьевіч.

У сваю чаргу намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын падкрэсліў, што тэты форум — унікальны, і такой падзеі сярод інжынерных універсітэтаў няма нідзе ў свеце:

— Ёсць падпісаныя пагадненні паміж некаторымі УВА, працягваюцца абмены інфармацыяй, тэхналогіямі, методыкамі навучання. Але такой маштабнай падзеі няма. Асаблівасць нашага форуму яшчэ і ў тым, што цікавасць да яго за ўсе гады, якія ён праводзіцца, не падае, а, наадварот, увесь час ідзе павелічэнне ўвагі да яго. Бо сёння да інжынерных спецыяльнасцей асаблівая ўвага. Мы прыйшлі ўжо да практычнага вырашэння той задачы, якая пастаўлена двума прэзідэнтамі, аб павышэнні прэстыжу інжынерных прафесій і павышэнні якасці спецыялістаў, якія выпускаюцца.

Саветнік гендырэктара “Расатама” Рыгор Рапота канстатаваў, што форум — своеасаблівы інстытут узаемадзеяння адукацыйных устаноў у сферы навукі і тэхнікі:

— Першапачаткова форум быў задуманы як расійска–беларускі, але да яго сталі праяўляць цікавасць прадстаўнікі іншых дзяржаў. Гэта сведчанне таго, што тут праводзіцца вельмі карысная работа. Мы будзем гаварыць на форуме пра тое, як павысіць якасць адукацыі ў навукова–тэхнічнай сферы, як прасоўваць навуковыя распрацоўкі i ўкараняць іх у жыццё, на якія тэмы, пытанні і дысцыпліны трэба звярнуць увагу, бо жыццё рухаецца наперад, акцэнты мяняюцца. Напрыклад, у БНТУ зараз сталі больш увагі ўдзяляць пытанням падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы атамнай прамысловасці. Жыццё дыктуе такую неабходнасць, паколькі працуе атамная электрастанцыя, яна патрабуе ведаў і спецыялістаў.

А рэктар БНТУ Сяргей Харытончык звярнуў увагу на падрыхтоўку спецыялістаў для патрэб абароннага комплексу Беларусі:

— Такой падрыхтоўкі не было ў нашым універсітэце. У гэтым пытанні партнёрам выступіў Іжэўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя М.Ц.Калашнікава. Ён дапамог стварыць сумесныя спецыяльнасці, і мы сёння па заказе нашых абаронных прадпрыемстваў рыхтуем неабходныя кадры. Яшчэ прывяду прыклад — на адным з папярэдніх форумаў адбылося стварэнне перадавой інжынернай школы Саюзнай дзяржавы ў галіне гібрыднага станкабудавання. Сёння яно з’яўляецца крывяноснай сістэмай усёй нашай прамысловасці, бо яе не будзе без станкоў. I ў гэтым кірунку мы распрацавалі новыя вучэбныя праграмы, зрабілі акцэнт на лічбавізацыі і сучасных метадах падрыхтоўкі студэнтаў у галіне станкабудавання. А яшчэ стварылі канструкцыю гібрыднага апрацоўчага цэнтра. I сёння разам з Пскоўскім дзяржаўным універсітэтам упэўнена рыхтуем спецыялістаў для гэтых напрамкаў.

На палях форуму больш за тысячу вучоных з амаль 50 УВА Беларусі, Расіі, Узбекістана, Кітая i іншых краін абмяркоўваюць актуальный і хвалюючыя іх пытанні, дэманструюць свае распрацоўкі, абменьваюцца вопытам, атрымліваць веды і навыкі ад прафесіяналаў, набываюць важный кантакты для будучага росту і развіцця бізнесу. Прыярытэты форуму таксама ўключаюць навуковыя даследаванні, мадэрнізацыю інжынернай адукацыі, падтрымку маладых прадпрымальнікаў і патрыятычнае выхаванне моладзі ў рамках інтэграцыі расійскай і беларускай адукацыйнай прасторы. Для дасягнення пастаўленых мэт арганізавана насычаная дзелавая праграма форуму, у яе ўвайшлі семінары, канферэнцыі, пітчынгі, круглыя сталы, акцыі і нават бізнес–баі. Форум працягнецца да 25 кастрычніка.

Па матэрыялах БелТА

PDF

Источник: Настаўніцкая газета

Актуальныя і своечасовыя
22

Пытанні падрыхтоўкі інжынерных кадраў і ўзаемадзеянне ўніверсітэтаў з прадпрыемствамі рэальнага сектара эканомікі абмеркавалі на пасяджэнні Рэспубліканскага савета рэктараў.

— Падрыхтоўка інжынерных кадраў — важная задача для эканомікі краіны. Менавіта таму на пасяджэнні Рэспубліканскага савета рэктараў мы разглядаем пытанне канцэпцыі развіцця інжынернай адукацыі ў Беларусі да 2035 года. Яна ўключае ў сябе ўсе ступені адукацыі пачынаючы з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку дзейнасць 175 інжынерна–тэхнічных цэнтраў, створаных на базе школ, i работу інжынерных класаў, выпускнікі якіх сёлета ўпершыню будуць паступаць у нашы тэхнічныя ўніверсітэты. Безумоўна, вельмі важная сувязь вышэйшай школы з рэальным сектарам эканомікі, — паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Ён адзначыў, што такія формы работы, як стварэнне цэнтраў кампетэнцый на базе УВА пад канкрэтныя патрэбы заказчыкаў кадраў, адкрыццё вучэбных класаў на прамысловых прадпрыемствах, дзе студэнты будуць праходзіць практычную падрыхтоўку, — вельмі значныя.

— На парадку дня новая форма далучэння моладзі да інжынернай дзейнасці — стварэнне так званых маладзёжных канструктарскіх бюро на базе ўніверсітэтаў. Гэта прынцыпова новая форма для нашай краіны, але, упэўнены, яна дасць магчымасць моладзі не проста атрымліваць адукацыю інжынерна–тэхнічнага профілю, але i рэалізоўвацца ўжо на самых ранніх стадыях сваёй прафесійнай дзейнасці, выконваючы канкрэтныя заказы прадпрыемстваў i атрымліваючы за гэта адпаведнае фінансавае стымуляванне, — дадаў міністр.

Паводле яго слоў, у 2024/25 навучальным годзе 11–я класы інжынернай накіраванасці заканчваюць каля 2,3 тысячы маладых людзей. У гэтым годзе яны змогуць паступаць ва УВА на адпаведныя спецыяльнасці па выніках субяседавання.

— Для паступлення ва УВА на інжынерныя спецыяльнасці выпускнікам профільных класаў дастаткова зрабіць тры простыя крокі. Першы — вызначыцца са спецыяльнасцю. На сайце Міністэрства адукацыі ў адпаведнай укладцы для абітурыентаў ёсць пералік спецыяльнасцей, на якія могуць паступаць выпускнікі інжынерных класаў. Другі крок — выбраць універсітэт, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка па гэтай спецыяльнасці. Паколькі па адной і той жа спецыяльнасці яна вядзецца як у рэгіянальных, так і ў сталічных УВА. Трэці — падрыхтавацца да субяседавання, — праінфармаваў Андрэй Іванавіч.

Дарэчы, пералік пытанняў да субяседавання размешчаны на сайтах Мінадукацыі i ўніверсітэтаў. Першае пытанне білета будзе прысвечана агульнаму факультатыву “Уводзіны ў інжынерную прафесію”, а другое будзе спецыялізаваным — у залежнасці ад таго профілю, па якім дзеці вучыліся ў інжынерным класе, напрыклад, будзе тычыцца машынабудавання, інфармацыйных тэхналогій, энергетыкі.

Пры гэтым міністр адукацыі раіць усім выпускнікам інжынерных класаў здаць ЦЭ і ЦТ:

— Гэта будзе падстрахоўкай на выпадак няўдалага праходжання субяседавання i дасць магчымасць абітурыенту паступіць па традыцыйнай траекторыі, як астатнія выпускнікі. Канечне, улічваючы, што практычна кожнае чацвёртае бюджэтнае месца ва УВА прыпадае на інжынерныя спецыяльнасці, а гэта больш за 7,5 тысячы, шансы на паступленне ў выпускнікоў класаў прафесійнай накіраванасці вельмі высокія. Але яшчэ раз паўтаруся: заўсёды трэба мець запасны варыянт. Таму здача ЦЭ і ЦТ — гэта настойлівая рэкамендацыя для ўсіх выпускнікоў інжынерных класаў.

Што тычыцца тэрмінаў прыёмнай кампаніі — 2025, то яны застануцца ранейшымі.

— Тэрміны падачы дакументаў, праходжання субяседавання, паступлення мэтавікаў, здачы ўнутранага экзамену, залічэння бюджэтнікаў i платнікаў застануцца ранейшымі, усё пройдзе ў тыя ж тэрміны, як і ў мінулым годзе, — сказаў Андрэй Іванец.

Запатрабаваныя і канкурэнтаздольныя

Сёння падрыхтоўка інжынерных кадраў займае значнае месца ў агульным аб’ёме падрыхтоўкі спецыялістаў у айчыннай сістэме вышэйшай адукацыі, забяспечваючы развіццё кадравага патэнцыялу практычна па ўсіх напрамках эканомікі краіны. Асноўнымі прынцыпамі, якія выкарыстоўваюцца пры праектаванні адукацыйных праграм, з’яўляюцца спалучэнне неабходнай фундаментальнай падрыхтоўкі і практычных кампетэнцый, пастаянная актуалізацыя выкарыстання перадавых тэхналогій у адукацыйным працэсе, рэалізацыя прынцыпу “адукацыя праз усё жыццё”, цеснае супрацоўніцтва з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў, фарміраванне і развіццё творчых і лідарскіх здольнасцей будучых спецыялістаў.

На рынку працы ўзрастае запатрабаванасць канкурэнтаздольных інжынёрных кадраў па ўсіх напрамках, але пры гэтым ні адна з галін эканомікі не можа канстатаваць дастатковае кадравае забеспячэнне такімі работнікамі. Асаблівую актуальнасць набываюць пытанні павышэння эфектыўнасці практычнай падрыхтоўкі інжынераў і ўдзелу заказчыкаў кадраў у забеспячэнні практыка–арыентаванага навучання.

—Пры гэтым варта адзначыць, што шэраг дзеянняў ужо зроблены. Супрацоўніцтва УВА з заказчыкамі кадраў прадугледжвае сумесную распрацоўку, узгадненне, карэкціроўку адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і праграм, удзел спецыялістаў прадпрыемстваў у арганізацыі адукацыйнага працэсу і практык на іх базе, а таксама функцыянаванне філіялаў кафедр і вучэбных лабараторый на прадпрыемствах. Трэба сказаць, што гэта работа сапраўды ўжо выбудавана і не з’яўляецца навіной для нашых заказчыкаў кадраў, — адзначыў рэктар БНТУ Сяргей Харытончык.

Істотную ролю ў рэалізацыі задачы павышэння практыкаарыентаванасці падрыхтоўкі інжынераў адыгрывае адкрыццё цэнтраў кампетэнцый. Іх мэта — развіццё інавацыйных форм узаемадзеяння, акадэмічнай мабільнасці і ажыццяўлення інтэграцыі прафесійнай адукацыі і вытворчасці.

— Адным з ключавых напрамкаў узаемадзеяння ўніверсітэтаў і заказчыкаў кадраў з’яўляецца сумесная прафарыентацыйная работа. У 2024/25 навучальным годзе, напрыклад, БНТУ разам з заказчыкамі кадраў правёў шэраг маштабных мерапрыемстваў для таго, каб прыцягнуць мэтавікаў. Прадстаўнікі факультэтаў пастаянна ўзаемадзейнічаюць з профільнымі прадпрыемствамі, з іх кіраўніцтвам абмяркоўваюць патрэбнасці ў мэтавіках, арганізоўваюць сустрэчы з абітурыентамі. Усё гэта таксама ўжо не з’яўляецца аднабаковай ініцыятывай, — дадаў Сяргей Васільевіч.

Зараз на перадавых прадпрыемствах і ў арганізацыях універсітэты ствараюць філіялы кафедр. Іх дзейнасць у вытворчых умовах накіравана на павышэнне прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, азнаямленне навучэнцаў з будучым месцам працы і функцыянальнымі абавязкамі. Напрыклад, у БНТУ створана больш за 100 філіялаў кафедр на перадавых прадпрыемствах i ў арганізацыях.

Значную ролю ў арганізацыі практыкаарыентаванай падрыхтоўкі інжынерных кадраў адыгрывае адкрыццё вучэбна–практычных цэнтраў.

— На базе такіх цэнтраў у працэсе навучання будучыя спецыялісты атрымліваюць практычныя веды i каштоўны прафесійны вопыт. Так, МАЗ i БНТУ стварылі цэнтр сучасных адукацыйных тэхналогій. На яго базе праходзяць навучанне будучыя кадры для айчыннага машынабудавання. У распараджэнні будучых спецыялістаў інтэрактыўны клас, аўдыторыя тэарэтычнага навучання i лабараторная зона, абсталяваныя ўсім неабходным. Перавага гэтага цэнтра ў тым, што заняткі там вядуць у асноўным спецыялісты завода. Натуральна, яны могуць растлумачыць пытанні асаблівасцей любой канструкцыі, любога тэхналагічнага працэсу. А гэта дазваляе настолькі падрыхтаваць студэнта, што ён, прыйшоўшы на сваё першае працоўнае месца, адразу ўключыцца ў вытворчы працэс, — перакананы рэктар БНТУ.

Ён звярнуў увагу, што сёння сапраўды робіцца вельмі шмат для развіцця інжынернай адукацыі, але заказчыкаў кадраў вельмі вялікая колькасць, а таму застаюцца пэўныя пытанні. Аднак прыняцце канцэпцыі развіцця бесперапыннай інжынернай адукацыі Беларусі на перыяд з 2025 па 2035 год дасць магчымасць з большай эфектыўнасцю рэалізоўваць задачы, пастаўленыя ўрадам перад сістэмай адукацыі.

Вольга Антоненкава

PDF

Источник: Настаўніцкая газета

Час магчымасцей у БНТУ
18

Сучасныя абітурыенты ўсё больш увагі звяртаюць як на вучэбны кампанент, так i на творчы. Бо ім важныя не толькі прафесійныя кампетэнцыі, але i магчымасці раскрыцця іх асобасных якасцей. Як у БНТУ развіваюць іх, раскажа прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ўніверсітэта Цімур Мацюшынец.

Свядомы выбар

— Цімур Уладзіміравіч, як вы прыйшлі ў БНТУ і чым запомніліся студэнцкія гады?

— Выбар універсітэта быў свядомы і зроблены па прыкла­дзе бацькі, які ў свой час скончыў політэхнічны інстытут. Можна сказаць, што ў нашай сям’і тэхнічны напрамак адукацыі ў крыві. Дзядуля па бацькоўскай лініі — выкладчык фізікі, а бабуля — настаўніца матэматыкі. Таму з тэхнічнымі дысцыплінамі я заўсёды быў на ты і іншы профіль нават не разглядаў.

У 11 класе пачаў рыхтавацца да паступлення ў БНТУ, на той момант гэта была політэхнічная акадэмія. У тыя гады вышэйшыя навучальныя ўстановы праводзілі ўнутрыўніверсітэцкія алімпіяды па прадметах уступных іспытаў, вынікі якіх залічваліся пры паступленні. Я скарыстаўся гэтым правам і набраў максімальную колькасць балаў на алімпіядзе па матэматыцы. Пасля паспяхова прайшоў субяседаванне і паступіў на спецыяльнасць “Машыны і тэхналогіі ліцейнай вытворчасці”.

Вучоба давалася лёгка, таму паралельна на старшых курсах прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці “Інфармацыйныя тэхналогіі”, атрымаў вадзіцельскае пасведчанне і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай (усміхаецца). Акрамя таго, было актыўнае грамадскае жыццё і ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах.

На старшых курсах заняўся і навуковай работай. Разам з прафесарамі кафедры выконваў разнастайныя праекты і навукова-даследчыя работы для прамысловых прадпрыемстваў. Абараняючы дыплом, разумеў, што далей пайду ў магістратуру, аспірантуру і звяжу свой прафесійны шлях з кафедрай. Пасля заканчэння аспірантуры абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Крытэрыі і метады праектавання аснасткі, якая выкарыстоўваецца для вырабу адлівак” з укараненнем на РУВП “Граніт”, што ў Мікашэвічах.

Пасля абароны дысертацыі, працуючы ўжо на пасадзе дацэнта кафедры, быў уключаны ў склад прыёмнай камісіі факультэта, а праз 3 гады — у прыёмную камісію БНТУ. Там 9 гадоў быў намеснікам адказнага сакратара.

Маё глыбокае перакананне: студэнцтва — перыяд, калі можна многага дасягнуць, паспрабаваць сябе ў розных галінах, навуцы, творчасці, спорце і канчаткова сфарміравацца як асоба.

Цімур і яго каманда

— Калі вы сталі прарэктарам і што паспелі змяніць ва ўніверсітэце?

— Мяне прызначылі на пасаду прарэктара ў снежні 2023 года. Праводзіць рэвалюцыю задача не ставілася, быў выбраны шлях планавага рэфармавання работы са студэнтамі. Асноўным напрамкам стала больш шчыльнае ўзаемадзеянне з маладзёжнымі структурамі, падтрымка студэнцкіх ініцыятыў. Так, у мінулым годзе студэнтамі былі прапанаваны і рэалізаваны некалькі праектаў. Адзін з іх — “Моладзь пра галоўнае”, яго ініцыіравалі лідары маладзёжных структур БНТУ для абмеркавання актуальных пытанняў. Студэнты самі праводзілі дыялогавыя пляцоўкі з аднагодкамі і на роўных абмяркоўвалі хвалюючыя тэмы, у тым ліку і электаральную кампанію, эканамічнае развіццё краіны. Гэта дало добрыя вынікі, бо моладзі прасцей абмяркоўваць і раскрывацца з роўнымі сабе. Практычна ў гэты ж час пачаў працаваць і наш Telegram-канал “СТУДМЕДЫЯ | БНТУ”, у якім трансліруюцца навіны пра студэнтаў і для студэнтаў.

На базе нашага ўніверсітэта праводзіўся праект “Студенческое открытое знание” ў фармаце ток-шоу і з удзелам вядомых спікераў. Безумоўна, знакавыя сустрэчы мы працягнем і сёлета.

У 2024 годзе быў арганізаваны цэнтр ідэалагічнай работы і па справах моладзі. Адзін з асноўных напрамкаў яго дзейнасці, акрамя ўзаемадзеяння са студэнтамі, — выхаваўчая работа з супрацоўнікамі ўніверсітэта. У яе рамках 20 лютага ў адзіны дзень інфармавання мы запрасілі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалая Яўгеньевіча Бузіна. Разам з ім мы абмеркавалі працэсы, якія адбываюцца ў свеце і вакол нашай краіны, пытанні нацыянальнай бяспекі і законапраекты, якія прымаюцца.

— Усе мы ведаем: адзін у полі не воін. Для дасягнення выніку заўсёды патрэбна зладжаная каманда.

— Цімур без каманды ў прынцыпе не можа быць (усміхаецца). Мне пашанцавала з камандай. Ва ўсіх падраздзяленнях, якімі я кірую (ЦІРіСМ, медыяцэнтр, упраўленне па справах культуры, Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы), касцяк складае актыўная моладзь, з якой заўсёды цікава. Калі працуеш з моладдзю, то і сам застаешся маладым. У нас усюды моладзь, і яна ўключаецца ў работу літаральна з першага курса.

Занятак па душы

— Цімур Уладзіміравіч, у БНТУ створаны ўмовы для раскрыцця творчага і спартыўнага патэнцыялу кожнага студэнта?

— Так. У БНТУ ёсць усё для заняткаў спортам і фарміравання здаровага ладу жыцця. Кожны студэнт, пачынаючы з першага курса, можа павысіць свой узровень фізічнай падрыхтоўкі і ўдасканаліць навыкі ў тым ці іншым відзе спорту. У нас ёсць два спартыўныя комплексы, сучасныя басейн і стадыён, у інтэрнатах — спортпляцоўкі. Ва ўніверсітэце функцыянуе больш за 20 секцый: па цяжкай атлетыцы, армрэслінгу, баскетболе, біятлоне, лыжных гонках, боксе, валейболе, вольнай барацьбе, дзюдо, лёгкай атлетыцы, кулявой стральбе, спартыўным арыентаванні і інш. Абсалютна кожны студэнт можа знайсці сабе занятак па душы.

Абітурыенты, нацэленыя на вучобу ў БНТУ, могуць далучыцца да нашага Telegram-канала і даведацца, чым і як жыве наша студэнцтва.

У спорце БНТУ заўсёды займае дастойныя месцы. Мы ганарымся нашымі студэнтамі-чэмпіёнамі: біятланістам Антонам Смольскім, цяжкаатлетам Яўгенам Ціханцовым, шахматыстамі Максімам Царуком і Аляксандрай Тарасенка, якія дабіваюцца поспехаў нават на сусветным узроўні.

Ва ўніверсітэце дзейнічаюць 26 творчых калектываў. Шэсць з іх маюць ганаровае званне “народны”: аркестр народных інструментаў, духавы аркестр, тэатр “СаТрАП”, тэатр-студыя “Калізей”, ансамбль скрыпачоў і харавая капэла.

Цікавы момант адбыўся на апошняй выставе “Адукацыя і кар’ера”, дзе мы праводзілі вялікае мерапрыемства для інжынерных класаў. Там выступалі нашы творчыя калектывы. Адзін з іх — вакальна-эстрадная студыя “Закаханая душа”. Многія наведвальнікі выставы падыходзілі і пыталіся, як абітурыенту трапіць у яе. А мы адказвалі: “Усё вельмі проста, трэба ўсяго толькі стаць студэнтам БНТУ і мець пачатковыя вакальныя даныя”.

Большасць нашых студэнтаў уцягнуты ў культурнае і спартыўнае жыццё УВА. Папулярнасцю карыстаюцца такія мерапрыемствы, як “Міс БНТУ”, “Містар БНТУ”, “Студэнт года БНТУ”. Але асабліва праявіць сябе нашы навучэнцы могуць на фестывалі студэнцкай творчасці “Вясна БНТУ”. Ён праходзіць некалькі дзён, кожны з якіх прысвечаны пэўнаму віду мастацтва: танцу, інструментальнай музыцы, песні, стэму.

У рытме ўніверсітэта

— Раскажыце пра найбольш значныя дасягненні вашых студэнтаў за апошні год.

— Летась вельмі шмат было зроблена валанцёрамі. Нашы юнакі і дзяўчаты актыўна ўдзельнічалі ў электаральнай кампаніі. 20 чалавек былі ўключаны ў спецыяльныя фонды Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і па падтрымцы таленавітай моладзі.

Студэнты БНТУ рэгулярна ўдзельнічаюць у праекце “100 ідэй для Беларусі” і конкурсе мала­дзёжных праектаў “Мінская змена”. У гэтым годзе акцэнт зроблены на архітэктурных праектах па доб­раўпарадкаванні горада. Дарэчы, летась студэнты архітэктурнага факультэта Валерыя Мяркулава і Міхаіл Варанко распрацавалі праект рэканструкцыі гістарычнай часткі Нясвіжа. Аўтары прапанавалі зрабіць акцэнт на турызме з апорай на гісторыка-культурную спадчыну і сучасную інфраструктуру горада, узбагаціўшы яго новымі месцамі для адпачынку і прыемнага баўлення часу.

Калі гаварыць не пра дасягненні, а пра значныя падзеі, то, бадай, самае моцнае ўражанне на нашых студэнтаў аказала сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі, арганізаваная ў канцы верасня на базе БДУІР.

— А калі да вас прыходзяць безыніцыятыўныя студэнты, ці ўдаецца і іх уключыць у культурнае жыццё ўніверсітэта?

— Першы год навучання самы складаны, але ў той жа час і самы актыўны. Мы робім максімальны ўпор на тое, каб зацікавіць першакурснікаў і далучыць да ўсіх універсітэцкіх працэсаў. У нас працуе інстытут настаўніцтва: куратары з ліку студэнтаў старшых курсаў замацоўваюцца за кожнай групай першакурснікаў. Да таго ж мы праводзім шэраг культурных і спартыўных мерапрыемстваў на згуртаванне групы, такія як агляды-конкурсы на лепшую групу і лепшы пакой у інтэрнаце, маладзёжны форум “Студэнцкая змена БНТУ”. Дзякуючы гэтым мерапрыемствам, нават тыя, хто першапачаткова не праяўляў цікавасці да творчасці, пачынаюць далучацца, бо бачаць, як актыўна працуюць астатнія аднагрупнікі.

— Чаму ў першую чаргу неабходна навучыць сучаснага студэнта?

— Навучыць вучыцца. Гэта важны навык, які дапаможа адаптавацца да хутказменлівых умоў і патрабаванняў. Яшчэ важна сфарміраваць правільныя мадэлі паводзін у грамадстве, асабліва ўлічваючы ўплыў сучасных тэхналогій і гаджэтаў. У эпоху лічбавых камунікацый лёгка страціць пачуццё адказнасці за свае словы і ўчынкі, асабліва калі зносіны адбываюцца не асабіста, а праз экран. Таму вельмі важна развіваць уменне правільна пазіцыянаваць сябе, захоўваць павагу да старэйшага пакалення і гісторыі сваёй краіны, а таксама праяўляць патрыятызм незалежна ад абставін.

— Якія далейшыя задачы па развіцці выхаваўчай і ідэалагічнай работы БНТУ ставіце перад сабой?

— Для нас галоўнае — стварыць усе ўмовы для моладзі і паказаць, што рэальнае жыццё больш цікавае, чым віртуальнае. Мы імкнёмся максімальна ўцягнуць студэнтаў у грамадскае жыццё БНТУ.

Калі студэнты жывуць адным жыццём і ў рытме ўніверсітэта, яны не баяцца прапаноўваць ідэі і праекты, накіраваныя на яго развіццё.

Сумесная дзейнасць спрыяе фарміраванню каманднага духу і стымулюе крэатыўнасць. А яшчэ мы стараемся ўмацоўваць сувязь паміж студэнтамі і выпускнікамі, забяспечваючы бесперапынны абмен вопытам і падтрымліваючы іх адносіны нават пасля завяршэння навучання. Думаю, гэта павінна быць у кожным універсітэце.

— Цімур Уладзіміравіч, вялікі дзякуй за цікавую размову!

Вольга Антоненкава

PDF

Источник: Настаўніцкая газета

З невычэрпным энтузіязмам
16

Сярэдняя школа № 3 Ашмян стала першым рабочым месцам для маладога педагога Караліны Івашка, якая са сваімі падапечнымі і да алімпіяд рыхтуецца, і здымае ролікі для TikTok, і ў інжынерных класах выкладае. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

Нацэльваючы на прафесію

У старшакласнікаў з інжынерных груп настаўніца матэматыкі і інфарматыкі вядзе факультатыў “У свеце тэхнікі і тэхналогіі: выбіраем інжынерную прафесію”, на якім знаёміць школьнікаў з асаблівасцямі розных напрамкаў інжынернай справы.

У рамках дагавора паміж школай і Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам, а таксама Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам раз у чвэрць навучэнцы інжынерных класаў адпраўляюцца на экскурсію ва УВА. Таксама падлеткі наведваюць некалькі тэматычных практычных заняткаў, якія для іх праводзяць універсітэцкія выкладчыкі.

— Напрыклад, мы пабывалі на мерапрыемстве “Канікулы ў БНТУ”. Будучыя абітурыенты азнаёміліся з універсітэтам, сустрэліся з прадстаўнікамі факультэтаў, а таксама наведалі навукова–тэхналагічны парк БНТУ “Палітэхнік”. У БДТУ хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі эксперыменты па вызначэнні вадароднага паказчыка, або паказчыка кіслотнасці (рН), розных раствораў, эксперыменты з бытавымі кіслотамі і шчолачамі, стварэнне слаймаў, вырошчванне крышталяў, эксперыменты з люмінафорам і іншыя. Яшчэ на адных занятках школьнікі вывучалі віды і ўласцівасці драўніны, спосабы яе нарыхтоўкі. Таксама змаглі пазнаёміцца з асновамі 3D–мадэлявання, — прыводзіць прыклад карыснага ўзаемадзеяння настаўніца.

Таксама старшакласнікі становяцца ўдзельнікамі акцыі “Стань студэнтам на адзін дзень”. А яшчэ наведваюць тэхналагічныя, энергетычныя прадпрыемствы Гродзеншчыны і знаёмяцца з работай інжынераў. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў разлічана на 70 гадзін: па 2 гадзіны ў тыдзень у 10 класе і ўключае 8 модуляў, а таксама на 68 гадзін у 11 класе і ўключае 9 модуляў.

Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.

Марына Куняўская

PDF

Источник: Настаўніцкая газета

Генератары ідэй
14

У апошнія гады ў Беларусі усё больш набірае абароты стартап–рух. Яго ўдзельнікі — генератары прарыўных ідэй i стваральнікі перспектыўных праектаў, што тычацца самых розных сфер жыцця.

Развіццё і прасоўванне інавацыйных праектаў маладых вучоных звычайна пачынаецца з установы, дзе яны вучацца.

Напрыклад, у БДУІР навукоўцу–пачаткоўцу прапануюцца два шляхі рэалізацыі. Першы — прыйсці ў традыцыйную навуковую школу і развівацца ў ёй пад кіраўніцтвам мэтра — вядомага вучонага. Ён будзе даваць пэўныя задачы, і па выніках іх выканання студэнт пачне публікаваць даследчыя артыкулы. Другі — паўдзельнічаць у конкурсе навуковых і інавацыйных ідэй, перамагчы ў ім і атрымаць грант на рэалізацыю свайго праекта ў студэнцкай навукова–даследчай лабараторыі ўніверсітэта.

— Па выніках завочнага і вочнага тураў прапаноўваем некаторым навучэнцам рэалізаваць іх перспектыўныя ідэі і праекты на базе нашай лабараторыі. Мы дапамагаем маладым даследчыкам у напісанні тэхнічнага задания і садзейнічаем на ўсіх этапах выканання праекта. Акрамя таго, афіцыйна працаўладкоўваем іх, і многія з іх такім чынам атрымліваюць першае працоўнае месца, — расказала загадчыца студэнцкай навукова–даследчай лабараторыі БДУІР Марыя Баранава.

Яна лічыць, каб атрымаць экспертную ацэнку, неабходна ўдзельнічаць у розных конкурсах, напрыклад, “100 ідэй для Беларусі”.

— Прайшоўшы такую школу, студэнты атрымаюць веды і навыкі, сапраўды неабходныя для будучай работы і запуску паспяховага бізнесу. Я веру, што некаторыя з нашых навучэнцаў здольны ў юным узросце запускаць прыбытковыя стартапы, таму мы актыўна развіваем інфраструктуру, што дапамагла б падхапіць перспектыўную ідэю, якая дойдзе да слыху інвестараў, — дадала М.Баранава.

БДУІР заўсёды падтрымліваў маладзёжную навуку. Сёння ён імкнецца больш развіваць распрацоўкі ІТ–напрамку, арыентуючы студэнтаў на міждысцыплінарныя даследаванні.

— IT — у першую чаргу інструмент як для медыцыны, так i для прамысловасці. Любы сучасны станок праграмуемы, таму ў гэтай сферы заўсёды запатрабаваны інавацыі, без якіх развіццё ў любой галіне прамысловасці не ўяўляецца магчымым, — паведаміла загадчыца студэнцкай НДЛ.

У сваю чаргу кожны факультэт БНТУ асобна адбірае патэнцыяльныя інавацыйныя праекты i пачынае іх прасоўваць, дэманструючы ў тым ліку на конкурсе “100 ідэй для Беларусі”

— Кожны год універсітэт вылучае свае праекты. Яны спачатку праходзяць факультэцкі этап, потым універсітэцкі. Летась у нас былі два пераможцы на гэтым конкурсе: праграмнае забеспячэнне CartON i вадародны рухавік, які выклікаў асаблівую цікавасць і сабраў ля свайго стэнда вялікую колькасць людзей, — расказаў намеснік старшыні савета маладых вучоных БНТУ Яўген Міхасік.

Па яго словах, універсітэт наладзіў супрацоўніцтва з Паркам высокіх тэхналогій. У ліпені паміж БНТУ і сакратарыятам наглядальнага савета ПВТ падпісана пагадненне аб узаемадзеянні.

— Мы запрашаем прадстаўнікоў ПВТ, каб яны данеслі студэнтам, што іх навуковая дзейнасць не абмяжоўваецца конкурсамі або канферэнцыямі, што ім варта працягваць яе і камерцыялізаваць — атрымліваць пэўную выгаду і папулярызаваць, — падкрэсліў Я.Міхасік.

Ён нагадаў, што ў БНТУ ёсць навукова–тэхналагічны парк “Палітэхнік”, які спрыяе развіццю стартап–руху:

— Маладыя вучоныя БНТУ могуць атрымаць падтрымку і першыя ўласныя вырабы, а таксама дапамогу ў прасоўванні свайго праекта. Значнасць “Палітэхніка” падкрэсліваюць і прадстаўнікі Парка высокіх тэхналогій, таму што вельмі многія пачыналі менавіта ў нашым парку.

Вольга Антоненкава

PDF

Источник: Настаўніцкая газета

Навуковыя перспектывы
13

Упершыню рэспубліканскае мерапрыемства “Школа маладога вучонага” адбылося ў снежні 2023 года ў БДУ. Амаль за год праект аб’яднаў сотні маладых навукоўцаў.

Сёлета праект “Школа маладога вучонага” сабраў больш за 350 удзельнікаў з усёй краіны. Работа школы арганізавана ў Мінску на базе БНТУ. Сёння яна завяршае сваю дзейнасць.

Удзельнікі мерапрыемства — студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя са сталічных i рэгіянальных устаноў вышэйшай адукацыі. На працягу пяці дзён яны слухалі лекцыі вядучых спецыялістаў, удзельнічалі ў майстар-класах, семінарах, групавых дыскусіях, а таксама пабывалі на экскурсіях у лабараторыях БНТУ і Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.

Адкрываючы пленарнае пасяджэнне, міністр адукацыі Андрэй Іванец зазначыў, што мерапрыемства праводзіцца сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, НАН Беларусі, Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй і Паркам высокіх тэхналогій. На яго думку, важна, каб маладыя людзі, прыходзячы ў навуку, разумелі свае перспектывы i маглі зрабіць асабісты ўклад у будучыню краіны.

— Сёння мы ўдзяляем асаблівую ўвагу развіццю стартап-руху, а таксама рэалізацыі інавацыйных праектаў. Міністэрства адукацыі ўжо з наступнага года пачне праводзіць асобны конкурс навукова-тэхнічных праектаў для маладых вучоных, выдзяляць гранты працягласцю 1–2 гады, каб кожны малады чалавек, які займаецца навукай у нашых універсітэтах, мог атрымаць практычную рэалізацыю сваіх ідэй і праектаў, — падкрэсліў міністр.

У фокусе ўвагі школы маладога вучонага падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Навічкі ў навуцы змаглі наведаць карысныя сустрэчы, на якіх абмяркоўваліся патрабаванні да выканання і афармлення дысертацыйных работ, іх абароны. Акрамя таго, спікеры падзяліліся інфармацыяй аб этапах абароны дысертацыі, сістэме”Антыплагіят”для забеспячэння акадэмічнай сумленнасці, інавацыйным прадпрымальніцтве, тэхналогіях штучнага інтэлекту і нейрасетках, расказалі, як іх выкарыстоўваць у навуковых даследаваннях. Таксама маладыя навукоўцы даведаліся некаторыя сакрэты прамоўніцкага майстэрства і эфектыўнай абароны сваіх даследаванняў на канферэнцыях.

Гаворачы пра ўклад моладзі ў навуку ў цэлым, міністр удакладніў, што сёння толькі ў сістэме ўніверсітэтаў Мінадукацыі навуковымі даследаваннямі заняты больш за 5 тысяч маладых чалавек, якія працуюць па ўсіх напрамках.

— Моладзь — прагрэсіўная частка грамадства. Цікавасць у яе выклікаюць галіны, якія дынамічна развіваюцца, такія як інфармацыйныя тэхналогіі, нейрасеткі, штучны інтэлект, біятэхналогіі, фармацэўтыка. Маладыя людзі сёння хочуць не проста прыйсці ў навуку, а атрымаць важкі вынік, які заслужыць прызнанне і ў нашай краіне, і за яе межамі, — сказаў Андрэй Іванец.

Марына Куняўская

PDF

Источник: Настаўніцкая газета

Па праекты — у Пскоў
43

Якія сумесныя адукацыйныя праграмы рэалізуюць установы адукацыі Беларусі i Пскоўскай вобласці?

У Пскове прайшло 10–е пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Пскоўскай вобласці на чале з намеснікам Прэм’ер–міністра Беларусі Ігарам Петрышэнкам і губернатарам Пскоўскай вобласці Міхаілам Вядзернікавым.

— Пскоўская вобласць — наш добры сусед, з якім склаліся даўнія ўстойлівыя сувязі. У нас шматграннае ўзаемадзеянне. На чарговым пасяджэнні рабочай трупы, якая ўжо стала важным інструментам маніторынгу выканання дамоўленасцей, разгляду актуальных пытанняў супрацоўніцтва і прыняцця аператыўных рашэнняў, мы абмеркавалі стан і перспектывы развіцця гандлёва–эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, а таксама адукацыі, культуры, маладзёжнай палітыкі і турызму, — сказаў І. Петрышэнка.

Што тычыцца адукацыі, то сёння супрацоўніцтва ўніверсітэтаў Беларусі і Пскоўскай вобласці ажыццяўляецца ў рамках 35 прамых двухбаковых дагавораў. Адзін з перспектыўных напрамкаў — рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм, у тым ліку па сеткавым узаемадзеянні ўніверсітэтаў.

— Сёння ВДУ імя П. М. Машэрава, ВДТУ і БНТУ працуюць па дзесяці сумесных адукацыйных праграмах з Пскоўскім дзяржаўным універсітэтам, — адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Бахановіч. — Напрыклад, ВДУ і ПскоўДУ сумесна рыхтуюць магістрантаў па спецыяльнасці “Псіхалогія” ў рамках сеткавага ўзаемадзеяння. У бягучым годзе распрацоўваюцца яшчэ тры сумесныя праграмы: “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі” (бакалаўрыят), “Гісторыя” і “Мовазнаўства (магістратура).

У ПскоўДУ функцыянуе сумесная з БНТУ Перадавая інжынерная школа гібрыдных тэхналогій у станкабудаванні Саюзнай дзяржавы для сеткавай падрыхтоўкі інжынерных кадраў. Галоўным прадуктам ПІШ стане гібрыдны апрацоўчы цэнтр.

Два гады назад у межах рэалізацыі дзяржпраграмы “Навукова–тэхналагічнае развіццё Расійскай Федэрацыі” ў БНТУ сумесна з ПскоўДУ была створана Перадавая інжынерная школа гібрыдных тэхналогій у станкабудаванні Саюзнай дзяржавы для сеткавай падрыхтоўкі інжынерных кадраў. Яе асноўная задача — падрыхтоўка міжгаліновага інжынера — 2035, здольнага ствараць новыя тэхналогіі і прадукты ў станкабудаванні. Ужо прайшлі навучанне 2402 чалавекі: 984 расіяніна і 1418 беларусаў.

Сёння БНТУ і ПскоўДУ рыхтуюць спецыялістаў па васьмі адукацыйных праграмах бакалаўрыяту і магістратуры ў галіне станкабудавання. Зараз ідзе работа над ліцэнзаваннем дзвюх новых праграм па спецыяльнасцях “Тэхналагічныя машыны і абсталяванне” і “Кіраванне ў тэхнічных сістэмах”. Для навучання прыцягваюцца вядучыя выкладчыкі, вучоныя, а таксама інжынерна–тэхнічныя супрацоўнікі прадпрыемстваў. Распрацавана таксама дзевяць новых праграм дадатковай прафесійнай адукацыі.

— Да таго ж мы прапануем актывізаваць узаемадзеянне профільных устаноў адукацыі Беларусі і Пскоўскай вобласці па падрыхтоўцы рабочых і спецыялістаў сярэдняга звяна для станкабудавання. Напрыклад, паміж Аршанскім дзяржаўным механіка–эканамічным каледжам, дзе функцыянуе цэнтр кампетэнцый машынабудаўнічага профілю, і Вялікалуцкім політэхнічным каледжам. А яшчэ мы гатовы арганізаваць для выпускнікоў школ Пскоўскай вобласці на базе санаторыя–прафілакторыя БНТУ “Палітэхнік” адукацыйную змену інжынернага профілю, — акцэнтаваў увагу першы намеснік міністра адукацыі.

Пасля завяршэння пасяджэння беларуская дэлегацыя разам з Ігарам Петрышэнкам наведала Перадавую інжынерную школу.

— Калектывы дзвюх УВА — ПскоўДУ і БНТУ — аб’ядналіся для стварэння нацыянальнай сеткі тэхналагічных цэнтраў лазерных і адытыўных тэхналогій. Гэта дазволіць ініцыіраваць розныя праекты. Трансфер тэхналогій і прадуктаў ПІШ вырашаецца сумесна з расійскай інвестыцыйнай кампаніяй АФК “Сістэма”, а індустрыяльнай пляцоўкай для вытворчасці доследных узораў абсталявання служыць беларускае станкабудаўнічае прадпрыемства “Рухсерваматор”, — праінфармавала рэктар ПскоўДУ Наталля Ільіна.

Паводле яе слоў, галоўным прадуктам Перадавой інжынернай школы стане гібрыдны апрацоўчы цэнтр. Ён будзе сумяшчаць адытыўныя тэхналогіі (лазерную наплаўку) і традыцыйныя тэхналогіі механічнай апрацоўкі (фрэзерную, такарную). Таксама яго аснасцяць эфектыўнай сістэмай кіравання і інавацыйным электрапрывадам, што аблегчыць працу з новымі функцыянальнымі матэрыяламі.

— У гэтым годзе нашымі сумеснымі намаганнямі з БНТУ мы да канца падрыхтуем поўны камплект канструктарскай дакументацыі па такім станку, а “Рухсерваматор” павінен вырабіць доследны ўзор. Ужо ёсць шэраг прадпрыемстваў, зацікаўленых у гэтым апрацоўчым цэнтры, які стане асновай усіх рамонтаў у станкабудаванні,—дадала Н. Ільіна.

Беларускай дэлегацыі былі прадстаўлены магчымасці навукова–вытворчага цэха для апераджальнай падрыхтоўкі інжынерных кадраў па актуальных навукова–тэхналагічных напрамках і лабараторыі плазменных і лазерных тэхналогій расійска–беларускага навукова–даследчага цэнтра ПІШ.

Такім чынам, у найбліжэйшы час ПІШ плануе вырабіць гібрыдны станок, распрацаваць тэхнічны праект інавацыйнага прывада, стварыць сеткавую аспірантуру, а таксама адкрыць цэнтр камерцыялізацыі і трансферу тэхналогій.

У завяршэнні візіту ў ПІШ Ігар Петрышэнка і віцэ–губернатар Пскоўскай вобласці Нінэль Салагаева высадзілі на пляцоўцы расійска–беларускага ландшафтнага тэхналагічнага парка саджанцы лістоўніцы і хвоі як драўняныя сімвалы дзвюх краін. У будучыні гэтую традыцыю прадоўжаць студэнты.

Дарэчы, у цяперашні момант працягваецца работа над стварэннем расійска–беларускага тэхнапарка прыгранічных рэгіёнаў “Цэнтр інклюзіўнай адукацыі”. А яшчэ ў Пскове 13–15 лістапада плануецца правядзенне сумеснага форуму “Саюзная дзяржава: інклюзіўная адукацыя. Цэнтры і тэхнапаркі”.

Вольга Антоненкава

PDF

Источник: Настаўніцкая газета

Перспектыўна і запатрабавана
44

Асаблівасці функцыянавання профільных класаў прафесійнай накіраванасці абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі.

Класы прафесійнай накіраванасці адкрываюцца ў нашай краіне па найбольш запатрабаваных эканомікай прафесіях. У 2023/2024 навучальным годзе ў 1574 установах агульнай сярэдняй адукацыі функцыянавалі 2212 класаў (груп) педагагічнай, аграрнай, спартыўна–педагагічнай, ваенна–патрыятычнай, інжынернай і чыгуначнай накіраванасці, у якіх вучылася звыш 20 тысяч чалавек.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец звярнуў увагу на неабходнасць павышэння эфектыўнасці работы такіх класаў:

— Для выпускнікоў профільных класаў прафесійнай накіраванасці мы пашырылі траекторыю паступлення ва УВА без іспытаў. У сувязі з гэтым важна звярнуць увагу на выніковасць уступнай кампаніі і выкананне плана набору ў профільныя УВА на адпаведныя спецыяльнасці. За кожнай школай, дзе адкрыты клас прафесійнай накіраванасці, неабходна замацаваць профільную ўстанову вышэйшай або прафесійнай адукацыі, профільную арганізацыю або прадпрыемства, на базе якіх будуць праводзіцца практычныя заняткі, прафарыентацыйныя мерапрыемствы, сустрэчы з педработнікамі. А для вучняў штомесяц у рамках шостага школьнага дня варта арганізоўваць наведванне ўстаноў адукацыі або арганізацый, замацаваных за школамі.

У гэтым годзе вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці былі абноўлены. У іх унесены варыятыўны кампанент, які дазваляе адлюстроўваць спецыфіку рэгіёнаў, асаблівасці і магчымасці рэгіянальных УВА. Павялічана і колькасць практычных заняткаў — іх правядзенне прадугледжана на прадпрыемствах (арганізацыях), ва ўстановах вышэйшай або прафесійнай адукацыі. Праграмы распрацаваны з удзелам профільных ведамстваў і УВА.

Інжынерныя класы пачалі функцыянаваць у краіне з 1 верасня 2023 года. Да гэтага кірунку вучні праявілі вялікую цікавасць, — адзначыў рэктар БНТУ Сяргей Харытончык. — Адкрыта больш за 230 класаў інжынернай накіраванасці, дзе атрымліваюць адукацыю больш за 2,5 тысячы навучэнцаў. Прычым большасць з іх плануюць працягнуць адукацыю па адпаведнай спецыяльнасці. Сярод напрамкаў лідзіруюць інфармацыйныя тэхналогіі, тэхніка і прамысловыя тэхналогіі, архітэктура і дызайн, будаўніцтва і энергетыка. Абавязковымі ўмовамі рэалізацыі профільнага навучання ў інжынерных класах з’яўляюцца вывучэнне двух прадметаў на павышаным узроўні (матэматыкі, фізікі, хіміі, біялогіі, геаграфіі) і засваенне праграмы факультатыўных заняткаў “У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію”. Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі на сістэмнай аснове праводзіцца семінар па арганізацыі работы ў класах інжынернай накіраванасці. Рэалізуецца ўзаемадзеянне школ з тэхнічнымі ўніверсітэтамі, факультэтамі і прамысловымі прадпрыемствамі. У БНТУ заключана ca школамі больш за 90 дагавораў аб супрацоўніцтве з удзелам прадпрыемстваў і арганізацый.

Прагучала прапанова разглядаць выпускнікоў інжынерных класаў не толькі як рэзерв для паступлення ў тэхнічныя УВА. Яны маюць права па льготнай траекторыі паступаць на педспецыяльнасці па ўсіх прадметах, акрамя гуманітарных.

Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.

Надзея Церахава

PDF

Источник: Настаўніцкая газета

Важны крок
15

У БНТУ дакументы на бюджэт падалі больш за 2200 абітурыентаў.

У тройцы найбольш запатрабаваных факультэтаў — будаўнічы, энергетычны, інфармацыйных тэхналогій i робататэхнікі.

Сёлета галоўны тэхнічны ўніверсітэт краіны гатовы прыняць на дзённую форму навучання 2697 бюджэтнікаў і 665 платнікаў. Лічбы набору для завочнікаў: 500 месцаў — на бюджэт i 555 — на платнае навучанне.

Першыя тры абітурыенты, якія пераступілі парог 501–й аўдыторыі роўна ў 9 раніцы ў першы дзень падачы дакументаў, традыцыйна атрымалі ад рэктара БНТУ Сяргея Харытончыка памятныя сувеніры і пачулі пажаданні ў свой адрас:

— Сёння абітурыенты робяць важны крок у сваім жыцці. Мне вельмі прыемна, што сваю будучыню яны звязваюць з нашым універсітэтам. Ужо даўно даказана, што тут рыхтуюць патрэбных краіне спецыялістаў. Тых, з каго, дзякуючы нашым выкладчыкам, атрымаюцца да апошняга курса ўпэўненыя ў сабе прафесіяналы.

У першай тройцы апынуўся Аляксандр Алешка, выпускнік сярэдняй школы № 13 Слуцка, які хоча стаць інжынерам–энергетыкам і паступае на энергетычны факультэт:

— Я выбраў спецыяльнасць “Электраэнергетыка і электратэхніка”. Мне не хочацца з’язджаць з роднага горада, а гэтая прафесія ў нас якраз вельмі запатрабаваная, у прыватнасці на прадпрыемстве “Слуцкія электрычныя сеткі”. БНТУ выбраў па парадзе сяброў і знаёмых, лічу, што гэта лепшы тэхнічны ўніверсітэт у краіне. Свае гадавыя адзнакі на ЦЭ і ЦТ я пацвердзіў, спадзяюся, што балаў хопіць для паступлення на бюджэт.

Студэнткай гэтага ж факультэта плануе стаць і мінчанка Дар’я Зыль, якая таксама атрымала прэзент ад рэктара. Дзяўчына разглядае выключна бюджэтную форму навучання.

Нагадаем, дакументы на бюджэт прымаюць з 12 па 17 ліпеня. А ў першыя тры дні ў выпускнікоў педагагічных i ваенна–патрыятычных класаў, а таксама выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка быў шанс стаць студэнтамі БНТУ па льготнай траекторыі — толькі прайшоўшы субяседаванне па профільным прадмеце. Ім скарысталіся 42 чалавекі.

Сярод іх, напрыклад, выпускніца педкласа мінскай сярэдняй школы № 52 Ксенія Беразняк. Дзяўчына выбрала прафілізацыю “Прыкладное праграмаванне”, якую лічыць цікавымі перспектыўным напрамкам. Падчас вучобы ў школе наведвала факультатыўныя заняткі”Асновы 3D–мадэлявання”. Як і Глеб Малевіч, выпускнік гімназіі № 1 Капыля, які выбраў БНТУ яшчэ ў 10 класе. Тады ж вызначыўся і з факультэтам: ён таксама збіраецца вывучаць прыкладное праграмаванне. Педагогам юнак вырашыў стаць па прыкладзе сваёй мамы, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, а таксама сусветнай мастацкай культуры.

— З гэтай прафесіяй я знаёмы не па чутках, і мяне яна прыцягвае. Да таго ж з інфарматыкай я на ты. Пытанні, якія будуць на субяседаванні, мы вывучалі на факультатыве “Уводзіны ў педагагічную прафесію”. ЦЭ я здаваў па матэматыцы і беларускай мове, а ЦТ — па фізіцы. Сярэдні бал атэстата — 9,4, — гаворыць малады чалавек.

А вось для педкласаўца з Мінска Данііла Катульскага, які даведаўся пра магчымасць паступіць ва УВА па субяседаванні толькі пры падачы дакументаў, гэтая навіна стала прыемным сюрпрызам. Ён прыйшоў падаваць дакументы на агульных падставах, таму рэкамендацыю школы не атрымаў, але паспяшаўся выправіць сітуацыю і адправіўся ў школу па неабходны дакумент.

— Новаўвядзеннем гэтага года стала пашырэнне спіса спецыяльнасцей для паспяховых выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка амаль у два разы (з 23 да 41). Яшчэ адна навацыя: сёлета па такім жа спрошчаным алгарытме залічваюцца на ваенна–тэхнічны факультэт БНТУ выпускнікі ваенна–патрыятычных класаў, якія паспяхова прайшлі субяседаванне, — расказала Наталля Афанасьева, адказны сакратар прыёмнай камісіі БНТУ, дырэктар Інстытута інтэграваных форм навучання i маніторынгу адукацыі.

Марына Куняўская

PDF

Источник: Настаўніцкая газета

Кузня будучых металургаў
16

Жлобінскі дзяржаўны металургічны каледж (філіял БНТУ) — установа адукацыя адносна маладая, з 28–гадовай гісторыяй. Выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі навучання, тут рыхтуюць спецыялістаў для адной з найважнейшых галін вытворчасці — металургічнай.

Выбіраючы спецыяльнасць

Сёння ў каледж паступаюць абітурыенты пасля 9 класа на бюджэтную форму навучання для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі па трох спецыяльнасцях: “Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання металургічнай вытворчасці” (кваліфікацыя “тэхнік–механік”), “Вытворчасць і перапрацоўка металаў”(кваліфікацыя”тэхнік–тэхнолаг”) і “Тэхнічная эксплуатацыя тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці” (кваліфікацыя “тэхнік–электронік”). Самая шматлікая з іх другая, куды набіраюць сотню чалавек, фарміруючы 4 групы, а на кожную з астатніх спецыяльнасцей набор па 30 абітурыентаў.

Дарэчы, па вопыце мінулага года самы высокі конкурс з прахадным балам 7,5 — сярод будучых тэхнікаў–электронікаў, а самы нізкі — сярод тэхнікаў–тэхнолагаў — 5,5.

Першыя гады 4 групы тэхнікаў–тэхнолагаў вучацца па адной праграме, i толькі на трэцім курсе, калі прадугледжана вучэбная практыка на прадпрыемствах i атрыманне рабочай прафесіі, ідзе падзел па спецыялізацыях: адны адпраўляюцца працаваць у сталядротавы цэх, другія — на пракатную вытворчасць, а трэція — у гарачы цэх, дзе плавіцца сталь. Па ўсіх спецыяльнасцях навучанне доўжыцца 3 гады i 7 месяцаў.

Гісторыя Жлобінскага дзяржаўнага металургічнага каледжа пачалася ў 1996 годзе, у той час ён называўся ПТВ–143, і цесна звязана з работай першай у краіне буйнамаштабнай металургічнай вытворчасці — Беларускага металургічнага завода.

Вучэбны працэс

— За гады навучання па кожнай спецыяльнасці маладыя людзі вывучаюць каля дзясятка розных спецпрадметаў. Напрыклад, будучыя металургі ўнікаюць у тэхналогію вытворчасці сталі і сплаваў каляровых металаў, вучацца разбірацца ў абсталяванні металургічнай і ліцейнай вытворчасці, электраабсталяванні металургічнай вытворчасці. Сярод дысцыплін спецыяльнага цыкла тэхнікаў–тэхнолагаў — асновы фізічнай хіміі, металазнаўства, металургічнай цеплатэхнікі, металургія чорных металаў, метады аналізу і кантроль якасці металургічнай прадукцыі. Некаторыя з іх вельмі аб’ёмныя, таму на іх вывучэнне патрабуецца некалькі гадоў. Ім папярэднічаюць такія прадметы агульнапрафесійнага цыкла, як, напрыклад, інжынерная графіка, тэхнічная механіка, матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў, электратэхніка з асновамі электронікі, нармаванне дакладнасці тэхнічных вымярэнняў, стандартызацыя якасці прадукцыі, — знаёміць з асаблівасцямі вучэбнага працэсу намеснік дырэктара па вучэбна–метадычнай рабоце Галіна Аверына.

Тэхнікі–механікі, унікаючы ў асновы металургіі, цеплатэхнікі, аўтаматызацыі металургічнай вытворчасці, многае даведваюцца аб усіх трох металургічных вытворчасцях: драцяна–канатнай, пракатнай і электрасталеліцейнай. Каб разабрацца ва ўсіх машынах і агрэгатах, электраабсталяванні металургічных прадпрыемстваў, навучэнцы вывучаюць гідраўлічныя і пнеўматычныя прывады, тэхналогію машынабудавання, металаапрацоўчыя станкі і інструменты, пад’ёмна–транспартныя машыны, вучацца ажыццяўляць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт машын, агрэгатаў.

А вось тэхнікі–электронікі, перш чым паглыбіцца ў вывучэнне электронных сістэм праграмнага кіравання ў аўтаматызаванай вытворчасці, на 2 курсе асвойваюць асновы вышэйшай матэматыкі. А потым ужо спасцігаюць тэарэтычныя асновы электратэхнікі, праграмаванне для аўтаматызаванага абсталявання, знаёмяцца з работай электрапрывада і аўтаматыкі, электрычных машын і апаратаў, лічбавай і мікрапрацэсарнай тэхнікі. А таксама вывучаюць прамысловую электроніку і мікраэлектроніку, тэхналагічнае абсталяванне і сродкі робататэхнікі, тэхналогію прамысловай вытворчасці, механіку прамысловых робатаў.

Ад тэорыі да практыкі

Практыка ў будучых спецыялістаў металургічнай галіны пачынаецца з 2 курса. У верасні — кастрычніку ў майстэрнях каледжа яны праходзяць слясарную практыку, а ў лютым — сакавіку іх чакае слясарна–механічная вучэбная практыка. На 3 курсе, з красавіка па ліпень, юнакі i дзяўчаты практыкуюцца на Беларускім металургічным заводзе, дзе ім прысвойваецца разрад рабочай спецыяльнасці.

Кожная спецыяльнасць прадугледжвае пералік розных рабочых прафесій. Сярод іх, напрыклад, вальцоўшчык 3–га разраду, аператар паста кіравання 4–га разраду, кантралёр вытворчасці чорных металаў, разьбяр трубазагатовак, лабарант–металограф, лабарант па фізіка–механічных выпрабаваннях, падручны сталявара, каўшавы, спецыяліст па вогнетрывалых матэрыялах, слесар–рамонтнік, слесар механазборачных работ, аператар станкоў з праграмным кіраваннем, слесар–электрамантажнік па кантрольна–вымяральных прыборах, валачыльшчык дроту, награвальшчык металу.

Для атрымання некаторых прафесій трэба мець добрае здароўе. Напрыклад, быць сталяварам наканавана далёка не кожнаму жадаючаму, бо медкамісія на заводзе, якая дазваляе працаваць у гарачых цэхах, прад’яўляе сур’ёзныя патрабаванні да стану здароўя кожнага прэтэндэнта. У прыватнасці, гэта выдатныя слых i зрок, адсутнасць сардэчна–сасудзістых захворванняў, праблем ca скурным покрывам.

— Па ініцыятыве дырэктара каледжа Вячаслава Ліпаткіна з нядаўняга часу ў навучэнцаў з’явілася магчымасць асвоіць падчас тэхналагічнай практыкі ў апошні год навучання другую рабочую прафесію або павысіць разрад па ўжо атрыманай, — расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Галіна Вышадко. — Таксама дзякуючы дамоўленасцям нашага дырэктара, значна пашырыўся пералік прадпрыемстваў, на якія навучэнцы адпраўляюцца, каб атрымаць першы вопыт работы. Цяпер тэта не толькі БМЗ, але i Інстытут парашковай металургіі, МТЗ, МАЗ, завод “Легмаш” прадпрыемствы “Белом А”, “СтанкаГомель” i “Інтэграл”. Да таго ж, праходзячы практыку на прадпрыемствах Мінска ці Оршы, будучыя выпускнікі ўжо атрымліваюць грошы за работу, што, вядома ж, дадае юным работнікам энтузіязму. Некаторыя дзяўчаты так добра сябе зарэкамендавалі на сталічных вытворчасцях, што пасля практыкі да нас прыйшлі лісты з падзякай, а пасля выпускніцы туды працаўладкаваліся.

PDF

Источник: Настаўніцкая газета