Сярэдняя школа № 3 Ашмян стала першым рабочым месцам для маладога педагога Караліны Івашка, якая са сваімі падапечнымі і да алімпіяд рыхтуецца, і здымае ролікі для TikTok, і ў інжынерных класах выкладае. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.
* * *
Нацэльваючы на прафесію
У старшакласнікаў з інжынерных груп настаўніца матэматыкі і інфарматыкі вядзе факультатыў “У свеце тэхнікі і тэхналогіі: выбіраем інжынерную прафесію”, на якім знаёміць школьнікаў з асаблівасцямі розных напрамкаў інжынернай справы.
У рамках дагавора паміж школай і Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам, а таксама Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам раз у чвэрць навучэнцы інжынерных класаў адпраўляюцца на экскурсію ва УВА. Таксама падлеткі наведваюць некалькі тэматычных практычных заняткаў, якія для іх праводзяць універсітэцкія выкладчыкі.
— Напрыклад, мы пабывалі на мерапрыемстве “Канікулы ў БНТУ”. Будучыя абітурыенты азнаёміліся з універсітэтам, сустрэліся з прадстаўнікамі факультэтаў, а таксама наведалі навукова–тэхналагічны парк БНТУ “Палітэхнік”. У БДТУ хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі эксперыменты па вызначэнні вадароднага паказчыка, або паказчыка кіслотнасці (рН), розных раствораў, эксперыменты з бытавымі кіслотамі і шчолачамі, стварэнне слаймаў, вырошчванне крышталяў, эксперыменты з люмінафорам і іншыя. Яшчэ на адных занятках школьнікі вывучалі віды і ўласцівасці драўніны, спосабы яе нарыхтоўкі. Таксама змаглі пазнаёміцца з асновамі 3D–мадэлявання, — прыводзіць прыклад карыснага ўзаемадзеяння настаўніца.
Таксама старшакласнікі становяцца ўдзельнікамі акцыі “Стань студэнтам на адзін дзень”. А яшчэ наведваюць тэхналагічныя, энергетычныя прадпрыемствы Гродзеншчыны і знаёмяцца з работай інжынераў. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў разлічана на 70 гадзін: па 2 гадзіны ў тыдзень у 10 класе і ўключае 8 модуляў, а таксама на 68 гадзін у 11 класе і ўключае 9 модуляў.
Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.
Марына Куняўская
Источник: Настаўніцкая газета