Перейти к содержимому

БНТУ в СМИ

Перспектыўна і запатрабавана

Асаблівасці функцыянавання профільных класаў прафесійнай накіраванасці абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі.

Класы прафесійнай накіраванасці адкрываюцца ў нашай краіне па найбольш запатрабаваных эканомікай прафесіях. У 2023/2024 навучальным годзе ў 1574 установах агульнай сярэдняй адукацыі функцыянавалі 2212 класаў (груп) педагагічнай, аграрнай, спартыўна–педагагічнай, ваенна–патрыятычнай, інжынернай і чыгуначнай накіраванасці, у якіх вучылася звыш 20 тысяч чалавек.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец звярнуў увагу на неабходнасць павышэння эфектыўнасці работы такіх класаў:

— Для выпускнікоў профільных класаў прафесійнай накіраванасці мы пашырылі траекторыю паступлення ва УВА без іспытаў. У сувязі з гэтым важна звярнуць увагу на выніковасць уступнай кампаніі і выкананне плана набору ў профільныя УВА на адпаведныя спецыяльнасці. За кожнай школай, дзе адкрыты клас прафесійнай накіраванасці, неабходна замацаваць профільную ўстанову вышэйшай або прафесійнай адукацыі, профільную арганізацыю або прадпрыемства, на базе якіх будуць праводзіцца практычныя заняткі, прафарыентацыйныя мерапрыемствы, сустрэчы з педработнікамі. А для вучняў штомесяц у рамках шостага школьнага дня варта арганізоўваць наведванне ўстаноў адукацыі або арганізацый, замацаваных за школамі.

У гэтым годзе вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці былі абноўлены. У іх унесены варыятыўны кампанент, які дазваляе адлюстроўваць спецыфіку рэгіёнаў, асаблівасці і магчымасці рэгіянальных УВА. Павялічана і колькасць практычных заняткаў — іх правядзенне прадугледжана на прадпрыемствах (арганізацыях), ва ўстановах вышэйшай або прафесійнай адукацыі. Праграмы распрацаваны з удзелам профільных ведамстваў і УВА.

*     *     *

Інжынерныя класы пачалі функцыянаваць у краіне з 1 верасня 2023 года. Да гэтага кірунку вучні праявілі вялікую цікавасць, — адзначыў рэктар БНТУ Сяргей Харытончык. — Адкрыта больш за 230 класаў інжынернай накіраванасці, дзе атрымліваюць адукацыю больш за 2,5 тысячы навучэнцаў. Прычым большасць з іх плануюць працягнуць адукацыю па адпаведнай спецыяльнасці. Сярод напрамкаў лідзіруюць інфармацыйныя тэхналогіі, тэхніка і прамысловыя тэхналогіі, архітэктура і дызайн, будаўніцтва і энергетыка. Абавязковымі ўмовамі рэалізацыі профільнага навучання ў інжынерных класах з’яўляюцца вывучэнне двух прадметаў на павышаным узроўні (матэматыкі, фізікі, хіміі, біялогіі, геаграфіі) і засваенне праграмы факультатыўных заняткаў “У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію”. Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі на сістэмнай аснове праводзіцца семінар па арганізацыі работы ў класах інжынернай накіраванасці. Рэалізуецца ўзаемадзеянне школ з тэхнічнымі ўніверсітэтамі, факультэтамі і прамысловымі прадпрыемствамі. У БНТУ заключана ca школамі больш за 90 дагавораў аб супрацоўніцтве з удзелам прадпрыемстваў і арганізацый.

Прагучала прапанова разглядаць выпускнікоў інжынерных класаў не толькі як рэзерв для паступлення ў тэхнічныя УВА. Яны маюць права па льготнай траекторыі паступаць на педспецыяльнасці па ўсіх прадметах, акрамя гуманітарных.

*     *     *

Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.

Надзея Церахава

Источник: Настаўніцкая газета

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *