Перейти к содержимому

БНТУ в СМИ

Уся палітра нашага багацця

Чаму так важна зберагаць помнікі гісторыі i архітэктуры?

Як культурная спадчына спрыяе развіццю краіны i грамадства?

Што робіцца для захавання славутых мясцін? Гэтыя ды іншыя актуальныя пытанні абмеркавалі адмыслоўцы падчас рэспубліканскага семінара.

Мерапрыемства разгарнулася 18 красавіка на базе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у семінары ўзялі прадстаўнікі Міністэрства па ахове помнікаў гісторыі і культуры Пензенскай вобласці Расійскай Федэрацыі, спецыялісты ў сферы аховы гісторыка–культурнай спадчыны і музейнай справы, архітэктары, археолагі, мастацтвазнаўцы, прадстаўнікі сталічнай сферы адукацыі. Мадэратарам круглага стала выступіў кансультант упраўлення па ахове гісторыка–культурнай спадчыны Міністэрства кудьтуры Генадзь Ходар.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач. Ён адзначыў, што гісторыка–культурная спадчына з’яўляецца асновай культурнага коду нацыі і складае найважнейшы патэнцыял для выхавання падрастаючага пакалення. Менавіта таму для ўдзелу ў семінары былі запрошаныя прадстаўнікі сферы адукацыі, у тым ліку кіраўнікі і спецыялісты ўпраўленняў па адукацыі адміністрацый раёнаў Мінска, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, якія курыруюць пытанні патрыятычнага выхавання і ідэалагічнай работы, метадысты і настаўнікі. Неабходна знаёміць моладзь з помнікамі гісторыі, бо менавіта яны фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, выклікаюць гонар за сваю краіну.

Намеснік міністра таксама падкрэсліў, што вялікая ўвага надаецца рабоце з аб’ектамі архітэктурнай спадчыны, якія не выкарыстоўваюцца, праведзеная іх інвентарызацыя і распрацаваная праграма па іх уключэнні ў гаспадарчы абарот і правядзенні рамонтна–рэстаўрацыйных работ. За апошнія два гады ў турыстычны абарот уключана ўжо 37 такіх аб’ектаў.

*     *     *

МЕРКАВАННЕ АДМЫСЛОЎЦАЎ

Дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар архітэктуры, прафесар Армен Сардараў у сваім выступленні паразважаў аб пьітаннях захавання вобраза помніка. Ён звярнуў увагу, што першачарговай задачай з’яўляецца зберажэнне любых вартасных помнікаў архітэктуры, незалежна ад перыяду іх стварэння i тагачаснай палітычнай ці ідэалагічнай кан’юнктуры. Таксама неабходна з павагай ставіцца да знешніх асаблівасцей помніка, якія перадаюць дух часу, у тым ліку ў выпадку захавання пабудоў у руінаваным стане, якія зусім не абавязкова патрабуюць аднаўлення ў першапачатковым выглядзе.

Дацэнт кафедры “Дызайн архітэктурнага асяроддзя” архітэктурнага факультэта БНТУ, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Марозаў распавёў аб месцы савецкай архітэктурнай спадчыны ў работах студэнтаў. Узоры савецкага мадэрнізму, якія сёння яшчэ не ўспрымаюцца шырокімі коламі грамадства як помнікі, тым не менш, маюць архітэктурную і гістарычную вартасць. У якасці прыкладаў цікавых студэнцкіх работ дакладчык згадаў даследаванні аб архітэктуры катэджаў 1980—1990–х і аб трансфармацыі савецкага інтэр’ера паводле матэрыялаў кінафільмаў. Выдатным прыкладам студэнцкіх работ таксама з’яўляецца стварэнне макетаў і 3D–мадэляў знакавых архітэктурных аб’ектаў. Акрамя таго, Яўген Марозаў узняў пытанне стварэння музея архітэктуры, якога сёння не стае для дэманстрацыі дасягненняў айчынных дойлідаў розных эпох.

*     *     *

У сваю чаргу, прафесар кафедры “Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў” архітэктурнага факультэта БНТУ, доктар архітэктуры Сяргей Сергачоў падзяліўся сваімі ўспамінамі аб тым, як непададёк ад Гарадзішча ў 1970–я пачаў стварацца Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктурыі побыту.

*     *     *

Поўны тэкст публікацыі гл. pdf-файле.

Антон Рудак

Источник: Культура

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *