Якіх жа абітурыентаў прыняў універсітэт у 2023 годзе? 312 чалавек скончылі сярэднюю школу з медалём альбо сярэднія спецыяльныя ўстановы з дыпломам з адзнакай. Трое з’яўляюцца выпускнікамі адукацыйных праграм Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і скарысталіся льготамі паступлення без уступных іспытаў з праходжаннем сумоўя. 902 чалавекі скончылі ліцэі і гімназіі. 825 удзельнічалі ў агульным конкурсе і мелі сумарны бал 300 і вышэй. 60 першакурснікаў маюць 100-бальны вынік па ЦТ і ЦЭ.
Абітурыент з максімальны балам — 396 — паступіў на факультэт маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва.
Шэрагі студэнтаў і ўдзельнікаў спартыўных секцый БНТУ папоўнілі сем кандыдатаў у майстры спорту, тры майстры спорту і нават майстар спорту міжнароднага класа. Свае званні цяперашнія першакурснікі атрымалі ў такіх відах спорту, як біятлон, шахматы, плаванне, падводны спорт, лёгкая атлетыка, валейбол і цяжкая атлетыка.
У творчых калектывах упраўлення па справах культуры таксама з’явіліся новыя яскравыя асобы. Усяго ў культурную прастору БНТУ дабавілася каля 90 першакурснікаў. Начальнік упраўлення па справах культуры Наталля Пенязь канстатавала, што такога маштабнага набору на конкурснай аснове ў калектывах не было даўно. «Навабранцы» без праблем ўліліся ў рытм сваіх калектываў і ўжо выступаюць на сцэне ўніверсітэта ў ролі вядучых і вакалістаў.
У сваёй рубрыцы «БНТУ — выбар найлепшых», медыяцэнтр плануе рэгулярна выпускаць інтэрв’ю з таленавітымі хлопцамі і дзяўчатамі, якія праявілі сябе ў розных сферах. Такім чынам чытачы змогуць даведацца пра гісторыі паступлення студэнтаў, іх заслугі і планы на навучанне.
Надзея Нікалаева
Источник: zviazda.by