Перейти к содержимому

БНТУ в СМИ

Ліцэйскае братэрства

Міністр адукацыі наведаў Ліцэй БНТУ, азнаёміўся з дзейнасцю ўстановы адукацыі, сустрэўся з педагагічным калектывам, а таксама стаў удзельнікам дыялогавай пляцоўкі з навучэнцамі і студэнтамі.

На сустрэчы з педагогами Андрэй Іванец акцэнтаваў увагу на тым, што ліцэй павінен стаць брэндам, прывабным для дзевяцікласнікаў з усёй краіны, а не толькі Мінска і Мінскага раёна, і кузняй моцных выпускнікоў.

Сёння ў ліцэі 29 педагогаў і 6 выкладчыкаў БДПУ (працуюць па сумяшчальніцтве) вучаць 281 старшакласніка. Штогод каля дзесяці ліцэістаў займаюцца ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку, прабацькам якога, дарэчы, з’яўляецца ліцэй. У кожнай паралелі ўстановы адукацыі пяць класаў фізіка–матэматычнага профілю і адзін мастацкай накіраванасці.

Звяртаючыся да адміністрацыі ўстановы і педагогаў, міністр адзначыў:

— Неабходна выбудаваць работу так, каб у Год якасці быў зроблены вялікі крок наперад па павышэнні якасці адукацыі. Думаю, сёння патэнцыял ліцэя рэалізаваны не ў поўным аб’ёме. Трэба павялічваць колькасць дзяцей, якія вучацца ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку, а таксама хацелася б, каб было больш абітурыентаў БНТУ з ліку выпускнікоў ліцэя. Важна, каб ліцэйскае братэрства актыўна папаўняла сям’ю БНТУ.

Калі раней працэнт паступлення ліцэістаў у БНТУ складаў 37%, то цяпер, калі ёсць магчымасць стаць студэнтамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта без уступных выпрабаванняў, чакаецца, што гэтая лічба вырасце да 70%. Для льготнага паступлення трэба мець адзнакі не ніжэйшыя за 9 балаў па профільных прадметах і не ніжэйшыя за 8 — па ўсіх іншых.

Таксама, як адзначыў Андрэй Іванец, варта прапрацаваць сістэму падрыхтоўкі алімпіяднікаў у ліцэі і імкнуцца да таго, каб павялічвалася колькасць пераможцаў апошняга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Не менш важна праводзіць комплексную i сістэмную выхаваўчую работу ў грамадзянска–патрыятычным напрамку як з навучэнцамі, так i з іх бацькамі.

У гутарцы міністр заклікаў ліцэістаў быць больш актыўнымі ў вучобе, навуцы i грамадскай дзейнасці, а студэнтаў — у конкурсе маладзёжных ініцыятыў. Таксама ён нагадаў аб заахвочваннях, прадугледжаных дзяржавай, у тым ліку аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прадастаўляюцца ў галіне адукацыі, навукі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі.

Пасля завяршэння сустрэчы юнакі дзяўчаты задалі пытанні, якія іх цікавяць, і атрымалі на іх грунтоўныя адказы.

Марына Куняўская

Источник: Настаўніцкая газета

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *