Інжынерная адукацыя — аснова тэхналагічнага суверэнітэту.
Пад такім слоганам у БНТУ праходзіць XIV Форум УВА інжынерна–тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Бахановіч адзначыў, што Канцэпцыя развіцця інжынернай адукацыі, якая нядаўна прынята ўрадам на бліжэйшыя 10 гадоў, праграма стварэння цэнтраў кампетэнцый і іншая работа, якая сёння выконваецца ў Міністэрстве адукацыі разам з УВА, вядучымі прадпрыемствамі і заказчыкамі кадраў, дае свае вынікі.
— З будучымі спецыялістамі прафарыентацыйную работу трэба пачынаць з ранняга ўзросту. Мы бачым, як эфектыўна запрацавалі нашы інжынерныя класы. Сёлета яны выпусцілі 2,5 тысячы юнакоў і дзяўчат, а з іх больш як 70% паступілі ва УВА на інжынерныя спецыяльнасці. Так мы далучаем нашу моладзь да інжынерна–тэхнічнай адукацыі. У гэтым плане дадзены форум — пляцоўка, дзе сустракаюцца спецыялісты і абмяркоўваюць цэлы шэраг пытанняў: падрыхтоўка кадраў, навуковыя даследаванні, інавацыйная дзейнасць, маладзёжнае інавацыйнае прадпрымальніцтва. Спачатку трэба прыцягнуць маладога чалавека і ў інжынерна–тэхнічную адукацыю, і ў навуку, а затым аказаць яму дапамогу ў тым, каб яго ідэя праз бізнес–інкубатары, стартап–праекты, праграмы настаўніцтва ўжо сталых навукоўцаў і педагогаў была рэалізавана перш–наперш як вопытны ўзор, а пасля і на вытворчасці, і працавала на эканоміку краіны, — сказаў Аляксандр Генадзьевіч.
У сваю чаргу намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын падкрэсліў, што тэты форум — унікальны, і такой падзеі сярод інжынерных універсітэтаў няма нідзе ў свеце:
— Ёсць падпісаныя пагадненні паміж некаторымі УВА, працягваюцца абмены інфармацыяй, тэхналогіямі, методыкамі навучання. Але такой маштабнай падзеі няма. Асаблівасць нашага форуму яшчэ і ў тым, што цікавасць да яго за ўсе гады, якія ён праводзіцца, не падае, а, наадварот, увесь час ідзе павелічэнне ўвагі да яго. Бо сёння да інжынерных спецыяльнасцей асаблівая ўвага. Мы прыйшлі ўжо да практычнага вырашэння той задачы, якая пастаўлена двума прэзідэнтамі, аб павышэнні прэстыжу інжынерных прафесій і павышэнні якасці спецыялістаў, якія выпускаюцца.
Саветнік гендырэктара “Расатама” Рыгор Рапота канстатаваў, што форум — своеасаблівы інстытут узаемадзеяння адукацыйных устаноў у сферы навукі і тэхнікі:
— Першапачаткова форум быў задуманы як расійска–беларускі, але да яго сталі праяўляць цікавасць прадстаўнікі іншых дзяржаў. Гэта сведчанне таго, што тут праводзіцца вельмі карысная работа. Мы будзем гаварыць на форуме пра тое, як павысіць якасць адукацыі ў навукова–тэхнічнай сферы, як прасоўваць навуковыя распрацоўкі i ўкараняць іх у жыццё, на якія тэмы, пытанні і дысцыпліны трэба звярнуць увагу, бо жыццё рухаецца наперад, акцэнты мяняюцца. Напрыклад, у БНТУ зараз сталі больш увагі ўдзяляць пытанням падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы атамнай прамысловасці. Жыццё дыктуе такую неабходнасць, паколькі працуе атамная электрастанцыя, яна патрабуе ведаў і спецыялістаў.
А рэктар БНТУ Сяргей Харытончык звярнуў увагу на падрыхтоўку спецыялістаў для патрэб абароннага комплексу Беларусі:
— Такой падрыхтоўкі не было ў нашым універсітэце. У гэтым пытанні партнёрам выступіў Іжэўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя М.Ц.Калашнікава. Ён дапамог стварыць сумесныя спецыяльнасці, і мы сёння па заказе нашых абаронных прадпрыемстваў рыхтуем неабходныя кадры. Яшчэ прывяду прыклад — на адным з папярэдніх форумаў адбылося стварэнне перадавой інжынернай школы Саюзнай дзяржавы ў галіне гібрыднага станкабудавання. Сёння яно з’яўляецца крывяноснай сістэмай усёй нашай прамысловасці, бо яе не будзе без станкоў. I ў гэтым кірунку мы распрацавалі новыя вучэбныя праграмы, зрабілі акцэнт на лічбавізацыі і сучасных метадах падрыхтоўкі студэнтаў у галіне станкабудавання. А яшчэ стварылі канструкцыю гібрыднага апрацоўчага цэнтра. I сёння разам з Пскоўскім дзяржаўным універсітэтам упэўнена рыхтуем спецыялістаў для гэтых напрамкаў.
На палях форуму больш за тысячу вучоных з амаль 50 УВА Беларусі, Расіі, Узбекістана, Кітая i іншых краін абмяркоўваюць актуальный і хвалюючыя іх пытанні, дэманструюць свае распрацоўкі, абменьваюцца вопытам, атрымліваць веды і навыкі ад прафесіяналаў, набываюць важный кантакты для будучага росту і развіцця бізнесу. Прыярытэты форуму таксама ўключаюць навуковыя даследаванні, мадэрнізацыю інжынернай адукацыі, падтрымку маладых прадпрымальнікаў і патрыятычнае выхаванне моладзі ў рамках інтэграцыі расійскай і беларускай адукацыйнай прасторы. Для дасягнення пастаўленых мэт арганізавана насычаная дзелавая праграма форуму, у яе ўвайшлі семінары, канферэнцыі, пітчынгі, круглыя сталы, акцыі і нават бізнес–баі. Форум працягнецца да 25 кастрычніка.
Па матэрыялах БелТА
Источник: Настаўніцкая газета
