Якія тэмы былі ў цэнтры ўвагі сенатараў на мінулым тыдні.
* * *
Андрэй Сідараў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, генеральны дырэктар прыватнага вытворча–гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш» наведаў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Сенатар азнаёміўся з матэрыяльна–тэхнічнай базай усіх факультэтаў універсітэта і інавацыйнымі распрацоўкамі навукова–тэхналагічнага парка БНТУ «Палітэхнік», узяў удзел у круглым стале з прафесарска–выкладчыцкім складам і студэнтамі. «Адной з актуальных задач развіцця сучаснай эканомікі з’яўляецца арганізацыя цеснага ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з прадпрыемствамі–работадаўцамі. Навучанне павінна быць практыка–арыентаваным, каб рыхтаваць кваліфікаваных канкурэнтаздольных выпускнікоў», — адзначыў Андрэй Сідараў.
Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.
Валерыя Сцяцко
Источник: Звязда