Якім быў працоўны тыдзень сенатараў і юных парламентарыяў.
* * *
Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Рух наперад» на базе Навукова–тэхналагічнага парка «БНТУ «Палітэхнік» правялі чацвёртае мерапрыемства сёмага набору лідарскай платформы «Каманда будучыні». У першай частцы мерапрыемства адбылася інтэлектуальная гістарычная віктарына «Нам дадзена права памятаць», прысвечаная гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта праект Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваны да 80–й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў. Па выніках правядзення віктарыны былі выбраны пяць удзельнікаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў і атрымалі сертыфікаты пераможцаў ад арганізатараў. У другой частцы мерапрыемства для іх быў арганізаваны трэнінг, прысвечаны тайм–менеджменту і арганізацыі сваёй дзейнасці, спікерам якога стаў член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Арцём Мельнік. У рамках трэнінгу ўдзельнікам расказалі, як правільна размяркоўваць уласныя рэсурсы для вырашэння вялікага кола задач, валодаць навыкамі тайм–менеджменту і кіравання калектывам, эфектыўна вырашаць аператыўныя задачы, а таксама ствараць вакол сябе камфортнае асяроддзе для паспяховага дасягнення мэт.
* * *
Поўны тэкст публікацыі гл. у pdf–файле.
Вераніка Канюта
Источник: Звязда