Са сваімі дакладамі выступілі кіраўнік тэхнапарка Георгій Вяршына, рэктар БНТУ Сяргей Харытончык і прарэктар універсітэта па навуковай рабоце Ксенія Якушэнка, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».
Гаворачы аб дзейнасці навукова-тэхналагічнага парка БНТУ, які займаецца не толькі навуковымі распрацоўкамі, але і камерцыялізацыяй сваёй дзейнасці, удзельнікі калегіі разгледзелі як вынікі дзейнасці вядучай у сваёй галіне ўстановы, так і праблемныя пытанні па рэалізацыі і развіцці інавацыйных праектаў, якія перашкаджаюць рухацца да вызначаных мэт. Са сваімі дакладамі выступілі кіраўнік тэхнапарка Георгій Вяршына, рэктар БНТУ Сяргей Харытончык і прарэктар універсітэта па навуковай рабоце Ксенія Якушэнка.
Міністр адукацыі Андрэй Іванец акцэнтаваў увагу на ключавых праблемных пытаннях. Сярод іх недастатковая вытворчасць агульнапрамысловых і харчовых 3D-прынтараў, перанос тэрмінаў рэалізацыі праекта па стварэнні інавацыйна-вытворчага цэнтра па выпуску вырабаў медыцынскага прызначэння. А таксама недастаткова прадукцыйная работа прадстаўніцтва тэхнапарка ў Маскве па пашырэнні рэалізацыі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай прадукцыі.
— У рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця ёсць праекты, якія, на жаль, не выкананы. Хацелася б пачуць канкрэтныя прапановы, аргументы і рашэнні, якія дапамогуць рэалізаваць гэтыя праекты або вярнуць затрачаныя сродкі, — адзначыў міністр.
Нагадаем, навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік» — першы і найбуйнейшы ўніверсітэцкі тэхнапарк Беларусі, мэта якога — стварэнне і падтрымка новых інавацыйных прадпрыемстваў у розных галінах навукаёмістай вытворчасці. Яго кліенты атрымліваюць сучасную інфраструктуру, інжынірынг, доступ да партнёрскай сеткі па ўсім свеце, а таксама поўны комплекс паслуг, інструментаў і рэсурсаў для развіцця паспяховага бізнесу.
За перыяд сваёй дзейнасці навукова-тэхналагічны парк БНТУ і яго рэзідэнты атрымалі 70 патэнтаў: 30 — на вынаходствы, 29 — на карысную мадэль, 2 — на прамысловы ўзор. А таксама 3 расійскія патэнты на карысную мадэль, 6 еўразійскіх патэнтаў, якія выкарыстоўваюцца пры выпуску інавацыйнай прадукцыі і аказанні высокатэхналагічных паслуг.
Медыцына — адзін з ключавых кірункаў, у якім развіваецца навукова-даследчая і вытворчая дзейнасць «Палітэхніка» БНТУ. У навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыях праводзяцца даследаванні і выпрабаванні імплантаў для сардэчна-сасудзістай хірургіі, траўматалогіі і артапедыі, а таксама прыёмачныя выпрабаванні вырабаў медыцынскага прызначэння. Усе методыкі выпрабаванняў цалкам адпавядаюць айчынным і міжнародным стандартам.
Марына Куняўская, фота аўтара
Источник: nastgaz.by