Змяненні ў правілах прыёму абітурыентаў для атрымання вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама пабудова комплекснай сістэмы падрыхтоўкі інжынерных кадраў у сістэме “Школа — універсітэт” абмяркоўваліся на пасяджэнні грамадскакансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі над старшынствам кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі.
Да пачатку пасяджэння ўдзельнікі савета азнаёміліся з матэрыяльна–тэхнічнай базай Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, наведалі вучэбныя лабараторыі, паразмаўлялі з адоранай моладдзю і педагогам).
— Ствараючы Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк як унікальную ўстанову новага тыпу, мы ўносілі адпаведныя змяненні ў Кодэкс аб адукацыі, — сказаў Ігар Карпенка. — Калі Прэзідэнт Беларусі наведваў тэхнапарк, ён убачыў вялікую цікавасць дзяцей да праграмавання, камп’ютарнай дасведчанасці, інфармацыйнай бяспекі і многага іншага. Важна, каб таленавітыя дзеці атрымалі траекторыю развіцця, асобаснае, прафесійнае станаўленне менавіта ў сваёй краіне. У нас створана спрыяльнае асяроддзе для таго, каб рэалізоўваць канцэпцыю развіцця сістэмы адукацыі, Кодэкс аб адукацыі, яго канцэптуальныя падыходы. Але жыццё не стаіць на месцы, з’яўляюцца розныя навацыі для таго, каб развівацца далей і ў інтарэсах грамадства і дзяржавы рэалізоўваць тую адукацыйную палітыку, якая праводзіцца ў нашай краіне.
Нагадаем, 29 снежня 2023 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 416, якім унесены змяненні ў Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
— Гэта дазволіць удасканаліць сістэму адбору абітурыентаў, створыць справядлівыя, роўныя, празрыстыя ўмовы для іх паступлення, — адзначыў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
С.М.Пішчоў расказаў, што на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў 2023 годзе было залічана 3,6 тысячы абітурыентаў і фармат прыёму мэтавікаў ва УВА ў 2024–м захаваецца: ён будзе вынесены за рамкі асноўнай прыёмнай кампаніі. Абітурыенты, якія паступаюць на ўмовах мэтавага дагавора, здаюць адно ўнутранае ўступнае выпрабаванне ў вуснай або практычнай форме (для спецыяльнасцей, па якіх у якасці профільных выпрабаванняў вызначаны дысцыпліны “Творчасць” і “Фізічная культура і спорт”) ва УВА па вучэбным прадмеце, які вызначаны прадметам першага профільнага выпрабавання.
З’явілася магчымасць паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі па конкурсе сярод асобных арганізацый — заказчыкаў кадраў, якія забяспечылі конкурсную сітуацыю ў выпадку, калі конкурс па спецыяльнасці ў цэлым не адбыўся. Для абітурыентаў–мэтавікаў уводзіцца ніжні парог сярэдняга бала дакумента аб адукацыі — 7,0 (за выключэннем найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей).
— Вызначаны адзіны падыход пры прыёме асоб для паступлення на завочную форму навучання, як на платнай аснове, так i за кошт сродкаў бюджэту, — працягнуў суразмоўнік. — Для гэтага патрэбны стаж работы па сваім профілі (кірунку) не менш за 10 месяцаў на дату падачы дакументаў для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю.
Такім чынам, абітурыенты пры паступленні на завочную форму павінны мець сярэднюю спецыяльную або прафесійна–тэхнічную адукацыю альбо стаж работы па выбраным профілі.
— Пашыраны магчымасці паступлення без уступных выпрабаванняў для асоб, якія маюць залаты (сярэбраны) медаль або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай абопрафесійна–тэхнічнай адукацыі 3 адзнакай, у рэгіянальныя УВА — амаль на ўсе спецыяльнасці, за выключэннем профілю”Ахова здароўя”, а таксама “Міжнародныя адносіны”,”Міжнароднаеправа””Правазнаўства”, “Эканамічнае права”, “Дзяржаўнае Kipaванне i права”, “Усходазнаўства”, спецыяльнасцей, дысцыплінамі профільных выпрабаванняў якіх з’яўляюцца “Творчасць”, “Фізічная культура і спорт” — заўважыў прадстаўнік Мінадукацыі.
Сярод навацый таксама надзяленне ўрада паўнамоцтвамі на вызначэнне пералікаў профільных класаў і спецыяльнасцей, на якія могуць паступаць выпускнікі такіх класаў на льготных умовах (па субяседаванні). Пашыраны магчымасці для паступлення на льготных умовах выпускнікоў профільных класаў ваенна–патрыятычнай накіраванасці i ваенна–патрыятычных клубаў. Разам з тым, каб забяспечыць магчымасць удзелу ў конкурсе абітурыентаў, якія не маюць ільгот, але атрымалі высокія балы на ЦЭ, ЦТ, уступных выпрабаваннях, абмежавана колькасць месцаў для паступлення для льготных катэгорый абітурыентаў.
— У БНТУ паспяхова рэалізуецца комплексная сістэма падрыхтоўкі інжынерных кадраў (школа — універсітэт — прадпрыемства), — падкрэсліў прарэктар па вучэбнай рабоце БНТУ Юрый Нікалайчык. — Сёння значная колькасць навучэнцаў выбіраюць профіль “Тэхніка i тэхналогіі”, што адпавядае тэндэнцыям сусветнага сацыякультурнага развіцця i спецыфіцы нацыянальнай эканомікі.
Перспектыўным напрамкам развіцця адукацыйнай сістэмы з’яўляецца выбудоўванне цэласнай шматкампанентнай сістэмы бесперапыннай інжынерна–тэхнічнай адукацыі (школа — універсітэт). Яе структура можа ўключацьдапрафесійную i прафесійную падрыхтоўку.
БНТУ выступіў адным з ініцыятараў і заказчыкам будаўніцтва Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, дзе ўніверсітэтам былі адкрыты 7 лабараторый, а яго выкладчыкі праводзяць заняткі ў форме праектнай дзейнасці. Па выніках навучання ў мінулым навучальным годзе з ліку выпускнікоў тэхнапарка ва ўніверсітэт паступіла 35 чалавек.
3 2023/2024 навучальнага года ў школах і гімназіях адкрыта 237 інжынерных класаў, у якіх займаюцца 2587 навучэнцаў. Заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве ўжо 3 86 установамі агульнай сярэдняй адукацыі. Створаны вучэбная праграма факультатыўных заняткаў “У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію” міжпрадметнага характару, метадычныя рэкамендацыі па іх правядзенні, вучэбная праграма павышэння кваліфікацыі для педагогаў, якія вядуць гэты факультатыў.
На базе навукова–тэхналагічнага парка БНТУ “Палітэхнік” праводзяцца заняткі для вучняў па азнаямленні з інжынернай дзейнасцю.
— Узаемадзеянне з прадпрыемствамі і арганізацыямі — заказчыкамі кадраў стварае аснову для развіцця мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, рэалізацыі прадпрыемствамі доўгатэрміновага планавання на папаўненне кадравага патэнцыялу, — паведаміў Юрый Нікалайчык. — Для вучняў інжынерных класаў ва ўзаемадзеянні з БНТУ ладзяцца экскурсіі на вядучыя прадпрыемствы краіны. У 2023 годзе больш за 100 абітурыентаў пачалі вучыцца ва ўніверсітэце на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
Створаны 104 філіялы кафедраў БНТУ на перадавых прадпрыемствах i ў арганізацыях. Яскравы прыклад такога супрацоўніцтва — стварэнне вучэбна–практычнага цэнтра МАЗ — БНТУ. Арганізуюцца вытворчыя практыкі пры ўзаемадзеянні ўніверсітэта з прамысловымі прадпрыемствамі — заказчыкамі кадраў.
Надзея Церахава
Источник: Настаўніцкая газета