Перейти к содержимому

БНТУ в СМИ

Святы абавязак

Напярэдадні Дня Перамогі ў БНТУ ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны. Да ўрачыстага мерапрыемства далучыліся прадстаўнікі Міністэрства адукацыі.

Месца правядзення акцыі выбрана невыпадкова: ля галоўнага корпуса БНТУ размешчаны помнік студэнтам і выкладчыкам Беларускага політэхнічнага інстытута, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Памяць аб іх подзвігу ў 1967 годзе была ўвекавечана ў мемарыяле. Дарэчы, помнік спраектаваны і пабудаваны навучэнцамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што гэтае месца ўвасабляе даніну памяці не толькі выкладчыкам і студэнтам політэхнічнага інстытута, якія не вярнуліся з фронту, але і ўсім героям, якія цаной свайго жыцця далі нам магчымасць жыць у незалежнай краіне. Ён падкрэсліў, што абавязак кожнага з нас — шанаваць памяць гэтых людзей.

Міністр адукацыі, прадстаўнікі міністэрства, супрацоўнікі і навучэнцы ўніверсітэта ўсклалі кветкі да помніка. Гэтая акцыя дала старт шэрагу мерапрыемстваў у БНТУ, прысвечаных Дню Перамогі. Адно з іх — Міжнародны лёгкаатлетычны студэнцкі прабег Іжэўск — Мінск. Прабегі Перамогі — традыцыя, якая зарадзілася ў Іжэўскім ДТУ яшчэ ў 70–х гадах. З 2003 года да ініцыятывы далучыўся БНТУ, і прабегі сталі міжнароднымі. Іх маршруты праходзяць па беларускіх і расійскіх дарогах, якія прывялі нашых дзядоў і прадзедаў да Вялікай Перамогі. На ўсім шляху ўдзельнікі наведваюць памятныя мясціны, ладзяць мітынгі–рэквіемы, патрыятычныя акцыі. Сёлета ўдзельнікамі прабегу сталі студэнты Іжэўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя М.Ц.Калашнікава, Ніжагародскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Р.Я.Аляксеева і БНТУ.

Дар’я Рэва

Источник: Настаўніцкая газета

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *