Перейти к содержимому

БНТУ в СМИ

“Свой мастыхін знайшла ў снезе…”: крэда мастака i педагога

Скажу шчыра, не кожны мастак рызыкуе зімою выйсці на эцюды. А студэнтка архітэктурнага факультета БНТУ Ларыса Зарубіна адважылася ўслед за выкладчыкам Уладзімірам Рынкевічам. Лошыцкі парк — магічнае месца для мастакоў i гісторыкаў, для рамантыкаў i закаханых у жыццё аптымістаў. Эцюд атрымаўся, нягледзячы на мароз i завею. Але сабраць увесь мастакоўскі рыштунак не давялося, сцямнела. Толькі раніцай свой любімы мастыхін знайшла ў гурбе снегу.

Тąк, яна любіць зіму i мароз, бо нарадзілася ў студзені, любіць Мінск, бо тут прайшло дзяцінства і юнацтва, тут адбываюцца галоўныя падзеі жыцця. Любімы колер — гарачы сіні, ультрамарын, ён натхняе. І яшчэ — усе адценні шэрага, перламутравага. Кожную зіму, раннюю і познюю вясну і восень (любімы час!) яна выходзіць на эцюды. Творчая манера беларускай мастачкі паступова перарасла ад рэалізму ў лірычны экспрэсіянізм. Чаму так сталася?

Скончыўшы дзіцячую школу мастацтваў імя В.Цвіркі ў 1979 годзе, Ларыса паступіла ў БНТУ на архітэктурны факультэт. Бо там вучылася старэйшая сястра. Але цяга да мастацтва брала сваё, і яна наведвае студыю Уладзіміра Ткачэнкі (ён паставіў колер!), студыю малюнка і жывапісу пры Беларускім саюзе архітэктараў. Вялікі ўплыў на фарміраванне мастацкай манеры студэнткі зрабіла лірычная напеўнасць палотнаў Вітольда Бялыніцкага–Бірулі, каларыстыка і экспрэсіўнасць творчасці Віталя Цвіркі, філасофія і вобразная пластыка Зоі Літвінавай. У часы Савецкага Саюза можна было лёгка наведваць музеі Ленінграда ў час творчых практык. Якраз тады пад уплывам палотнаў французскіх імпрэсіяніста Клода Манэ, фавістаў Альбера Марке, Андрэ Дзерэна, Анры Маціса і іншых, іх вольных пошукаў новага стылю, паступова манера мастацкага пісьма змянілася.

3 1995 года пачала выстаўляцца ў гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках жывапісу. Першая персанальная выстава “Адлюстраванае святло” адбылася ў Беларускім саюзе архітэктараў. Сёння за плячыма ў Ларысы Іванаўны пяць персанальных выстаў, у тым ліку “Кветкі для Марыі” ў музейным комплексе “Мірскі замак”(2012), “Букет для Марыі” ў Музеі гісторыі г. Мінска (2013), “Поры года” (2015) ў Белдзяржфілармоніі, 13 рэспубліканскіх выстаў, уступленне ў Беларускі саюз мастакоў (2018), выданне каталога жывапісу з прадмовай вядомага мастацтвазнаўцы Галіі Фатыхавай (2020).

“Яе цікавяць замкі Беларусі… Цудоўныя, непаўторныя імгненні быцця, занатаваныя ў жывапісе, дапамагаюць адчуць самабытнасць, гармонію свету мастачкі. “Тэатр Янкі Купалы” адлюстраваны ў часе пачатку дваццатага стагоддзя на фоне старога Мінска, “Легенды Мірскага замка”, “Нясвіж”, “Возера ў Астрашыцкім”, “Нясвіжскі праменад”, “Восень у Нясвіжскім парку”, “Лошыца” напісаныя шырокімі мазкамі з мноствам складаных перламутравых адценняў. Пошук гармоніі храма і чалавека. Вобраз Храма як духоўнага святла ў нашым жыцці праглядваецца ў творчасці Зарубінай у серыі работ “Дарога да Храма (1995) — “Храм у Заслаўі”, Царква Марыі–Магдаліны ў Мінску”, “Царква Святога Мікалая Цудатворцы ў Лагойску” і іншыя, як заўважыла мастацтвазнаўца Галія Фатыхава.

Ларыса Зарувіна любіць падарожнічаць. I заўсёды бярэ з сабой эцюднік. Бо так можна занатаваць свае ўражанні ад убачанага, гістарычныя знакавыя мясціны. І тады з’яўляюцца “Бухта ў Гурзуфе” (2009), “Порт Ла–Рашэль”(2009), “Бастыён на в. Корсіка” (2016), “Сілуэты Парыжа. Нотр–Дам дэ Пары”(2017) ды іншыя.

Уражлівая, светлая, шчырая душа мастачкі знайшла яшчэ адно прызванне: прызванне педагога–выкладчыка. 31989 года яна перадае свае веды, назапашаныя за многія гады вучобы і практыкі, вучням з ДШМ № 1 Мінска і з’яўляецца загадчыцай мастацкага філіяла школы. Больш за дваццаць гадоў жыцця, насычаных пастаноўкамі па малюнку і жывапісе, падрызтоўкай і ўдзелам у дзіцячых мастацкіх конкурсах рознага ўзроўню праляцелі як адзін дзень.

За высокае педагагічнае майстэрства Ларыса Іванаўна Зарубіна ўзнагароджана многімі ганаровымі граматамі і падзякамі. Яна ганарыцца сваімі вучнямі.

“Якое шчасце бьло ў вачах маёй вучаніцы Кацярыны Ермаковай, пераможцы 7 Міжнароднага Маскоўскага конкурсу–фестывалю дзіцячай выяўленчай тюрчасці “Віфлеемская зорка” (2008), калі разам з дыпломам 1 ступені ёй уручылі шыкоўны лічбавы фотаапарат! Урачыстасці ў Храме Хрыста–Збавіцеля ў Маскве пакінулі моцныя ўражанні на ўсё жьщцё. Каця звязала сваё жыццё з мастацтвам, скончыла БДАМ, — расказвае Ларыса Іванаўна. — I такіх прыкладаў нямала. Лічу, што галоўнае, што павінна рухаць мастаком, — гэта пачуццё любові, радасці быцця, твор павінен несці светлую, добрую энергію, узвышаць духоўнасць чалавека”.

Святлана Раманава

Источник: Культура

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *